Карная аперацыя «Віхор»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Віхор» (ням.: Wirbelwind) — карная аперацыя нямецкіх акупацыйных улад у час Вялікай Айчыннай вайны супраць партызан і насельніцтва ў ваколіцах вёскі Хідра на тэрыторыі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР.

Карная аперацыя праводзілася у канцы красавіка 1944 г. сіламі аховы тылу групы армій «Цэнтр». У выніку аперацыі карнікі знішчылі больш за 500 грамадзян, больш за 1000 захапілі з мэтай адпраўкі ў працоўныя лагеры і ў Германію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 125. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.