Карная аперацыя «Greif»
«Greif» («Грыф») № 30 — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у супраць партызан і насельніцтва ў Аршанскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці 16—30 жніўня 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны. З'яўляецца часткай буйнога аператыўнага плану, працягам якога былі карныя аперацыі «Рысь» і «Сава».
Мэтай карнай аперацыі з'яўлялася «ачыстка і ўціхамірванне» лясіста-балотнага масіву каля шашэйных дарог і чыгунак у трохвугольніку Віцебск—Орша—Смаленск.
У аперацыі прымалі ўдзел 13-ы і 14-ы паліцэйскія, 61-ы ахоўны, 638-ы французскі, 257-ы пяхотны палкі, артылерыйскія і жандарскія падраздзяленні, спецыяльны батальён, група паліцыі і СД і інш.
У ходзе аперацыі карнікі у выніку наступальных дзеянняў з боку Оршы, Лепеля і ў напрамку з поўначы акружылі партызан. Пасля 6 дзён баёў 22 жніўня партызаны прарвалі блакаду і выйшлі ў Адамаўскі лес за 10—12 км на ўсход ад горада Сянно.
У выніку аперацыі карнікі загубілі каля 900 чалавек, вывезлі ў Германію 910 чалавек, спалілі некалькі вёсак і нарабавалі больш за 1700 галоў хатняй жывёлы[1].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2.: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн.2. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пасэ У. С. «ГРЫФ» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.