Карнеліс Норбертус Гісбрэхтс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карнеліс Норбертус Гісбрэхтс
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння каля 1630[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1675[3]
Месца смерці
  • невядома
Грамадзянства
Дзеці Franciscus Gijsbrechts[d]
Месца працы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карнеліс Норбертус Гісбрэхтс (нідэрл. Cornelis Norbertus Gysbrechts, варыянт напісання Gijsbrechts; каля 1640, Антверпен — пасля 1675) — фламандскі жывапісец, які працаваў пераважна ў жанры нацюрморта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пра жыццё мастака захавалася мала звестак. Гісбрэхтс нарадзіўся ў Антверпене прыкладна каля 1640 года. Першыя захаваныя работы мастака датаваны 1657 годам. Каля 1660 года Гісбрэхтс быў залічаны ў антверпенскую гільдыю жывапісцаў Святога Лукі. Верагодна, там жа ён і навучаўся жывапісу.

У 1664 годзе працаваў у Рэгенсбургу, з 1665 па 1668 год — у Гамбургу. З 1668 па 1672 год жыў у Капенгагене, будучы прыдворным мастаком каралёў Даніі Фрэдэрыка III і Крысціяна V. Менавіта гэты перыяд стаў для яго найбольш плённым.

У наступныя гады шмат падарожнічаў, працаваў у Стакгольме, Брэслаў, і, верагодна, у Бругэ. Памёр каля 1675 г. (месца смерці невядома).

Карнеліус Норбертус Гісбрэхтс вядомы ў першую чаргу як майстар нацюрморта, хоць ён маляваў таксама партрэты і жанравыя сцэны.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/31580 Праверана 1 кастрычніка 2016.
  2. Cornelius Norbertus Gijsbrechts // ECARTICO Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://rkd.nl/en/explore/artists/31580
  4. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2473 Праверана 11 снежня 2016.
  5. https://www.rct.uk/collection/400918/a-collectors-cabinet