Перайсці да зместу

Кароткае XX стагоддзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кароткае XX стагоддзе — гістарычны перыяд, які доўжыўся, па думку папулярызатара гэтага тэрміна (упершыню прапанаванага венгерскім навукоўцам І. Берандам  (англ.)) — брытанскага гісторыка-марксіста  (руск.) Эрыка Хобсбаўма  (руск.), — з 1914 па 1991 гады. Пачаткам гэтага перыяду з’яўляецца Першая сусветная вайна, у выніку якой былі ліквідаваныя Германская, Расійская, Аўстра-Венгерская і Асманская імперыі, а канцом — распад СССР і ўсходняга блока.

Гэта быў час наступлення татальнай вайны, рэвалюцыі ў Расіі, Вялікай дэпрэсіі, заняпаду лібералізму і прыходу дыктатур, аб’яднання антыфашысцкіх сіл ў Другой сусветнай вайне, дэкаланізацыі і канца імперый, «залатой эпохі» пасляваеннага ўздыму і наступных перыяд эканамічных крызісаў, развіццё краін трэцяга свету, узнікненне і распад сацыялістычнай сістэмы[1].

Таксама Хобсбаўм стварыў паняцце «Доўгага XIX стагоддзя» (1789—1914).

Зноскі

  • Хобсбаум Э.  (руск.). Эпоха крайнасцяў. Кароткі дваццатае стагоддзе 1914—1991. — М.: Незалежная Газета, 2004. — 632 с.