Карпілаўка (Акцябрскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Карпілаўка, Акцябрскі)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Карпілаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Аўтамабільны код
3
Карпілаўка на карце Беларусі ±
Карпілаўка (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Карпілаўка (Акцябрскі раён)
Карпілаўка (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Карпілаўка (Акцябрскі раён)

Карпі́лаўка — былая вёска, цэнтр Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У 1954 годзе ўвайшла ў склад новаўтворанага гарадскога пасёлка Акцябрскі з перадачай яму статуса райцэнтра.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчалася на паўднёвым захадзе сучаснага Акцябрскага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі, уваходзіла ў Бабруйскі павет Мінскай губерні і належала шамбеляну каралеўскага двара Рэчы Паспалітай Б. А. Узлоўскаму. У XIX стагоддзі ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, што належаў Лапам, а ў 1867 годзе адышоў барону А. Я. Урангелю. З 1833 года ў вёсцы дзейнічаў касцёл, у 1863 годзе была адкрыта школа, якая спачатку размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, з 1906 года — ва ўласным будынку. У 1874 годзе разам з Рудабелкаю куплена генерал-маёрам О. Ф. Ліліенфельдам; з 1880-х гадоў належала памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам. Па стану на 1908 год у вёсцы былі праваслаўная царква, каталіцкі касцёл, малітоўны дом, школа, цагельня, млын, уваходзіла ў Рудабельскую воласць Бабруйскага павета.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — цэнтр сельсавета ў Рудабельскай воласці. У 1922 годзе, разам з перайменаваннем воласці ў Акцябрскую, Карпілаўскі сельсавет становіцца Акцябрскім. З 1924 года — у Глускім раёне. У 1931 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоны дабраволец». З 28.06.1939 года — цэнтр створанага Акцябрскага раёна.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. У красавіку 1942 года карнікі амаль цалкам спалілі вёску разам з жыхарамі (загінула больш за 600 чалавек).
З 31.08.1954 года — у складзе гарадскога пасёлка Акцябрскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1795 год — 10 двароў, 38 жыхароў.
  • 1897 год — 57 двароў, 345 жыхароў (паводле перапіса).
  • 1908 год — 73 двары, 642 жыхары.
  • 1920 год — 488 жыхароў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]