Карусель
Карусель (ад фр.: carrousel, італ.: carosello) — атракцыён, які ўяўляе сабой платформу, якая верціцца, на якой усталяваны (альбо падвешаны да даху, альбо прымацаваны да цэнтральнай стойцы) сядзенні, зробленыя часцей за ўсё ў выглядзе каней, аўтамабіляў і іншых жывёл або транспартных сродкаў.
Карусель круціцца з дапамогай рухавіка (звычайна электрычнага), ці саміх адпачывальнікаў, якія перад пасадкай на карусель раскружчваюць яе. Другі тып каруселі часта ўсталёўваецца на дзіцячых гульнявых пляцоўках.
Тыпы каруселяў[правіць | правіць зыходнік]
У залежнасці ад тыпу кручэння вакол вертыкальнай восі, каруселі дзеляцца на наступныя тыпы:
- карусель з простым кручэннем;
- карусель з хвалепадобным тыпам кручэння;
- карусель са складаным кручэннем;
- карусель з кручэннем і ўздымам.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карусель