Карыес зубоў
Карыес зубоў | |
---|---|
![]() Зуб, паражоны карыесам | |
МКХ-10 | K02. |
МКБ-10-КМ | K02, K02.6 і K02.9 |
МКХ-9 | 521.0 |
МКБ-9-КМ | 521.0[1][2], 521.07[1][2], 521.00[1][2] і 521.06[2] |
DiseasesDB | 29357 |
MedlinePlus | 001055 |
MeSH | D003731 |
![]() |
Карыес (лац.: Caries dentium) — хвароба зубоў з разбурэннем цвёрдых тканак зуба і ўтварэннем у ім поласцей.
Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на яго хварэюць 93 адсоткі насельніцтва Зямлі. Большасць дактароў схіляюцца да думкі, што асноўнай прычынай развіцця карыесу з’яўляецца зубны налёт (зубны камень), у ім назапашваюцца мікробы, якія сілкуюцца цукрам і прадукуюць кіслату, якая разбурае эмаль зуба[3].
Гэта складаны паталагічны працэс, які развіваецца і цячэ марудна, ён узнікае ў выніку дзеяння неспрыяльных вонкавых/унутраных і агульных/мясцовых фактараў, характарызуецца ў пачатковай стадыі свайго развіцця кропкавай дэмінералізацыяй неарганічнай часткі эмалі, разбурэннем яе арганічнага матрыкса, што сканчаецца, як правіла, дэструкцыяй цвёрдых тканак зуба з утварэннем поласці/дэфекту ў эмалі, дэнціне, а пры адсутнасці лячэння выклікае ўзнікненне запаленчых ускладненняў з боку пульпы і перыядонту.
Зноскі
- ↑ а б в Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Самая распаўсюджаная хвароба на Зямлі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Арцюшкевіч А. С. Карыес зубоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).