Перайсці да зместу

Белвест

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белвест
Тып Холдынг
Заснаванне 1988
Заснавальнікі Нямецкая кампанія «Salamander» і Віцебская фабрыка «Чырвоны Кастрычнік»
Краіна
Размяшчэнне  Беларусь: Віцебск, праспект Генерала Люднікава, дом 10. 210026
Адрас
Ключавыя постаці Юрый Генадзевіч Суманееў (генеральны дырэктар)[1]
Галіна Вытворчасць абутку
Прадукцыя Абутак, аксэсуары
Колькасць супрацоўнікаў 2400
Дэвіз BELWEST - сапраўдны абутак
Сайт belwest.com

Холдынг «Белве́ст» — беларуская кампанія, якая вырабляе абутак.

У склад холдынгу ўваходзяць[2]:

  • ТАА «Група Белвест» — кіруючая кампанія холдынгу
  • СТАА «Белвест»
  • таварыствы, якія адказваюць за рэалізацыю абутку
  • ТАА «ЛАЦЫТ — Лабараторыя лічбавых тэхналогій»

Прадпрыемства BELWEST было заснавана ў 1988 годзе ў горадзе Віцебску заходнегерманскім канцэрнам SALAMANDER.

З 2003 года BELWEST — гэта беларуска-расійскае прадпрыемства, заснавальнікамі якога сталі канцэрн «Беллегпрам» і ЗАТ «Палітэкс» (Масква).

У 2011 годзе заснавальнікам сумеснага прадпрыемства з расійскага боку замест ЗАТ «Палітэкс» стала ТАА «Інвестпрам» (з 2019 года — ТАА «ІПК «Інвестпрам»)[3].

У 2019 годзе ТАА «Група Белвест» выкупіла ў дзяржаўнага канцэрна «Беллегпрам» дзяржпакет акцый СТАА «Белвест» у памеры 55% статутнага фонду пад абавязацельства стварыць холдынг «Белвест»[2].

У верасні 2025 года Эканамічны суд Віцебскай вобласці адкрыў справу аб неплацежаздольнасці холдынгу «Белвест»[4].

Асноўная прадукцыя (2005): мужчынскі, жаночы, школьны і падлеткавы абутак з натуральнай скуры. Вытворчая магутнасць 1 300 000 пар абутку ў год. Сетка фірменых магазінаў у Беларусі, Расіі, Латвіі.