Кастусь Кадушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кастусь Кадушка
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1925(1925-06-11)
Дата смерці не раней за 1975
Месца смерці
Альма-матар
Член у

Кастусь Кадушка (на эміграцыі Якуб Амор, 11 чэрвеня 1925 — пасля 1975 года) — беларускі грамадскі дзеяч.

Паходзіў з Дзісеншчыны. Быў курсантам Мінскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой трапіў у 30-ю грэнадзёрскую дывізію, перайшоў на бок саюзнікаў, затым служыў у 2-м Польскім корпусе.

Ад 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі. Быў адным з заснавальнікаў ЗБВБ, адным з ініцыятараў і сталых аўтараў часопіса «Беларус на Чужыне». Сябра Згуртавання беларускіх камбатантаў і БХАА «Жыццё», адзін са стваральнікаў Беларускага незалежніцкага народна-хрысціянскага руху.

У 1952 г. выехаў для навучання ў амерыканскай школе выведкі ў Германіі. Рыхтаваўся для дэсантавання на савецкую тэрыторыю ў групе з Цімохам Вострыкавым, аднак адмовіўся выконваць загад. Трапіў у турму, але быў вызвалены праз некаторы час і з’ехаў у Бразілію. Пасяліўся на сталае жыццё ў Сан-Паўлу, падтрымліваў абмежаваныя кантакты з беларусамі, якія абарваліся пасля 1975 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]