Перайсці да зместу

Касцёл Божай Маці Каралевы (Драгічын, 1928)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Божай Маці Каралевы
52°11′11″ пн. ш. 25°09′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Стан Перабудаваны, выкарыстоўваецца як крама
Map

Касцёл Божай Маці Каралевы — колішні каталіцкі храм у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Будынак размешчаны на вуліцы Леніна.

Пабудаваны ў 1928 годзе з дрэва на сродкі парафіян і намаганнямі ксяндза Тамаша Ліпіцкага. На 1935 год налічвалася 1248 парафіян. У пасляваенны час перабудаваны пад грамадзянскія мэты.

Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Алтарны фасад крапаваны трайной аркатурай, па баках да яго далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2017. Праверана 5 кастрычніка 2019.