Драгічын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Драгічын
Carkvadrahičyn.JPG
Стрэчанская царква
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
14 976 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1644
Паштовы індэкс
225830
Аўтамабільны код
1
Драгічын на карце Беларусі ±
Драгічын (Беларусь)
Драгічын
Драгічын (Брэсцкая вобласць)
Драгічын

Драгі́чын[2] (трансліт.: Drahičyn, руск.: Дрогичин) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі БрэстПінск. У 110 км да ўсходу ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын на лініі Брэст—Гомель. Насельніцтва 14 976 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Давячоравічы (першая назва сучаснага Драгічына) змяшчаецца ў Літоўскай Метрыцы і датуецца 1452 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Пінскага староства і знаходзілася ў валоданні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Праз Давячоравічы праходзіла дарога з Брэста на Валынь. У 14501460-я князь пінскі Юрый Сямёнавіч перадаў сваёй граматай частку даніны з сяла на карысць царквы ў Дружылавічах, на якую мусіла выдаткоўвацца 2 вядры мёду.

У 1552 згадваецца Давячораўскае войтаўства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У пачатку XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 перадаў сяло Нявельскім. Апошнія ў 1623 заснавалі царкву Прычыстай Багародзіцы і атрымалі для паселішча статус мястэчка. Пад 1655 яно ўпершыню згадваецца як Драгічын (у далейшым сустракаецца і форма Дарагічын[3]).

У другой палове XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIII ст. называўся графствам. У 1749 пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францысканскі кляштар. У 17781779 тут было 68 дамоў, а само паселішча звалася горадм[3]. У другой палове XVIII ст. існавала ратуша.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Драгічын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. Станам на 1849 тут было 98 будынкаў. Да 1886 года каля Драгічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 280 дамоў (з іх 140 жылыя), царкоўнапрыходская школа, 2 народныя вучылішча, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Драгічын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводства. У гэты час тут было 246 будынкаў.

У 1939 Драгічын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёну. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 10 лістапада 1967 Драгічын атрымаў статус горада.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёння пляма радыеактыўнага забруджання цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кіламетровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[4]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

  • ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод»
  • ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • УВП «Прэмікс» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
  • РУП «Экзон»
  • РУВП «Экзон-Глюкоза»
  • Філіял «Каапнарыхтпрам» Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства.
  • КУП НП «Драгічынскі камбінат побытавага абслугоўвання»

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць кінатэатр, дом культуры, дом творчасці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне».

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяга-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надаюць бальніца і паліклініка.

Мас-медыя[правіць | правіць зыходнік]

Выдаецца раённая газета «Драгічынскі веснік».

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[13].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Капліца могілкавая
  • Кляштар францысканцаў (1749)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 3,2 Валерый Грынявецкі. Давячоравічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 568.
  4. Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально-экономической ситуации. — Гомель, 2005. [1]
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  6. Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 150.
  7. Драгічын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  8. Дрогичин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  9. Драгічын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 274.
  10. Перепись населения — 2009. Брестская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Дрогичин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]