Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Мары і Святога Юрыя (Пералом)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Мары і Святога Юрыя
Краіна  Беларусь
Вёска Пералом
Канфесія Каталіцтва

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Мары і Святога Юрыя — колішні драўляны касцёл і кляштар капуцынаў у Пераломе Гродзенскага раёна Гродзенсккай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1742 годзе троцкім кашталянам Аляксандрам Пацеем была ўзведзена капліца, асвечаная пад тытулам Нараджэння Маці Божай і св. Юрыя і далучаная да парафіі Гожа. Драўляная святыня была ашалявана, крыта гонтам, на хорах стаяў малы арган на 5 галасоў.

З таго часу капліца неаднаразова перабудоўвалася, а пасля паўстання 1863 года яе зачынілі. Адбудаваная ў 1911 годзе, капліца згарэла праз 4 гады падчас баёў Першай сусветнай вайны. На яе месцы ў 1921 годзе на сродкі пана Міхала Гарацкевіча быў узведзены новы драўляны храм пад гістарычным тытулам.

Незадоўга да пачатку Другой сусветнай вайны ў Пераломе з’явіліся айцы капуцыны. Пералом стаў першай пляцоўкай капуцынаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Напярэдадні вайны побач з касцёлам з’явіўся трохпавяховы кляштар. Пачас вайны манахі змушаны былі пакінуць пляцоўку.

У пасляваенны час касцёл быў зачынены, а ў сярэдзіне 1950-ых гадоў братоў капуцынаў пазбавілі права называцца кляштарам. Плябанію разабралі і перавезлі ў Пальніцу, зрабіўшы з яе школу для дзяцей з Пальніцы і Лукавіцы. Праз некалькі гадоў гэтую школу перанеслі ў вёску Багушоўка. Хутка разабралі і кляштар, перавезшы яго ў Сонічы. На працягу некалькіх дзесцігоддзяў там размяшчалася школа, а цяпер знаходзіцца мясцовая філія арганізацыі меліярацыйна-воднай гаспадаркі.

6 студзеня 1970 года быў разбураны касцёл. Бярвенне са святыні звезлі ў Грандзічы, каб збудаваць там дзіцячы садок, але ў выніку яно проста згніло.

На хвалі перабудовы і рэлігійнага адраджэння канца 1980-ых гадоў мясцовыя жахары пачалі дамагацца аднаўлення святыні. У жніўні 1990 года былі закладзены падмуркі пад новы храм, а ў 1995 годзе капліца пад падвойным гістарычным тытулам Найсвяцейшага Імя Марыі і св. Юрыя была асвечана. На сходках былой святыні (адзінае, что ад яе засталося) усталявалі помнік з крыжам і надпісам па-польску: «Тут стаяў касцёл і кляштар айцоў капуцынаў»[1].

Зноскі