Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Бабруйшчына)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Антонія | |
---|---|
55°10′19,50″ пн. ш. 28°04′59,83″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Бабруйшчына |
Канфесія | Каталіцызм |
Архітэктурны стыль | неаготыка, мадэрн |
Стан | руіны |
Касцёл Святога Антонія — каталіцкі храм, знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі Бабруйшчына (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з дрэва.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Разбурэнне[правіць | правіць зыходнік]
Восенню 2009 г. у касцёле прагніў і праваліўся дах над алтаром. У 2010 г. пад грузам снегу нахіліліся сцены, столь і дах. У 2011 г. абваліліся страха, столь і вежа. Ад касцёла ў наш час захаваліся толькі рэшткі сценаў і хоры[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік народнага дойлідства з уплывам стылю неаготыкі і мадэрну. Вырашаны прамавугольным зрубам пад спічастым 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна спалучаецца з 2-гранным шчытом даху, завершаным каркаснай 4-граннай шатровай вежачкай-званіцай. З тыльнага боку выступае 3-гранная апсіда пад шатровым пакрыццём. Бакавыя фасады расчлянёны стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта 3-гранным скляпеннем, абапёртым на 6 слупоў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл святога Антонія // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 22-23.