Страха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Страха — назва даха ў традыцыйным беларускім дойлідстве.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Закот ці страха закотам (у покат, на лемягах, на гадунах) — распаўсюджана ў асноўным ў гаспадарчых пабудовах, як і страха на стаяках. Найчасьцей сустракаецца на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Галоўны недахоп закота у тым, што асноўны цяжар страхі падае на бакавыя шчыты збудавання.
  • На стаяках (на козлах, на дзядках, на чапёлках, на крыжах, на сошках) — канструкцыя выкарыстоўвалася ў асноўным у гаспадарчых збудаваннях, але раней, магчыма, будавалася і ў жылых. На папярочную балку ставіліся невялікія цурбаны з развілкай, на якую клалася тоўстая жэрдка (коневае бервяно, пераводзіна, правіліна, пажыліна, доўжнік, кладзь). На яе чапляліся пры дапамозе крука доўгія жэрдкі (ключы, кручча), а пазьне збітыя крыж-накрыж жэрдкі. Канструкцыя распаўсюджана даволі спарадычна.
  • На сохах — сохі ставіліся ў адзін рад уздоўж вільчыка.
  • Кроквы. Страха на кроквах — пачала пераважаць з ХІХ ст, хаця вядома даўно. Паводле мацаваньня крокваў стрэхі падзяляюцца на віды:
    • Кроквы мацуюцца непасрэдна ў верхні вянок зруба, уздоўж страхі прыбіваюцца з кожнага боку па 10—12 жэрдак (латаў).
    • Кроквы ўпускаюцца ў верхні вянок і бервяно ўнутры зруба. Канструкцыя называлася — «на пакраквяніку», з'яўляецца рэліктам закота.
    • Кроквы мацуюцца ў падоўжаныя балкі, вынесеныя за сценныя выступы балак, на якіх трымаецца столь. Канструкцыя верагодна прыйшла з Германіі.
    • Кроквы мацуюцца ў папярочныя балкі. Набыла распаўсюджанне ў сярэдзіне ХХ ст.

Форма[правіць | правіць зыходнік]

Паводле формы выдзяляюць наступныя віды стрэхаў:

  • двухсхільныя, старажытная
  • чатырохсхільныя, кампактна ў Гомельскай вобласці.
  • трохсхільныя, пераходная ад чатырох- да двухсхільных.
  • страха з усечаным знізу франтонам (з прычолкам).
  • страха з усечаным зверху франтонам (з вальмай, з залобкам, з лабяком, з начолкам, ламаны дах), магчыма пазычана ў немцаў.

Матэрыял пакрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш распаўсюджаным матэрыялам для пакрыцьця стрэхаў была салома. Мелі месца два спосабы пакрыцця: уверх і ўніз коласам. Першы спосаб быў больш надзейны, хаця на яго ішло ўдвая больш саломы, чым у выпадку пакрыцьця коласам уніз. Таксама вядомы стрэхі крытыя дрэвам (дошкай, дранкай, дранню, гонтам), бляхай, чарапіцай, чаротам і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё — Мн., 1973