Касцёл Святога Пятра ў Вярыгах (Даўгаўпілс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
каталіцкі храм
Касцёл Святога Пятра ў вярыгах
Svētā Pētera ķēdēs Romas katoļu baznīca
Цэнтральны фасад касцёла
Цэнтральны фасад касцёла
55°52′22″ пн. ш. 26°31′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Латвія
Горад Даўгаўпілс
Канфесія каталіцтва
Епархія Рэзэкнэнска-Аглонская дыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1845
Будаўніцтва 18451848 гады
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Пятра ў Вярыгах (лат.: Daugavpils Sv. Pētera ķēdēs Romas katoļu baznīca) — рымска-каталіцкі храм у цэнтры горада Даўгаўпілс (Латвія). Знаходзіцца ў квартале вуліц Ціетокшня, Рыгас, Міхаэлса, Сакню.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва касцёла пачалося ў 1845 годзе, асвечаны ў чэрвені 1848 года. Знаходзіцца ў цэнтры горада на цэнтральнай вуліцы па адрасе Рыгас, 39. Першапачаткова будынак вянчала квадратная вежа. У 192030 гадах XX стагоддзя праведзена маштабная рэканструкцыя, над будынкам збудаваны купал, ад галоўнага ўваходу направа і налева ідзе каланада, якая замыкаецца двухпавярховымі флігелямі. Храм пасля рэканструкцыі нагадвае паменшаны Сабор Святога Пятра ў Ватыкане.

У чэрвені 1941 года перад галоўным уваходам звалілася бомба, пашкодзіўшы фасад і дах храма (фатаграфія маецца ў Даўгаўпілскім музеі). Пасля вайны вернікі адрамантавалі касцёл. Напачатку 60-х гадоў храм хацелі знесці, аднак вернікі звярнуліся за падтрымкай у Ватыкан, і храм удалося абараніць.

Храм уваходзіць у Рэзэкненска-Аглонскае біскупства Рымка-каталіцкай царквы Латвіі. З 1980 года настаяцелем храма з'яўляецца Аляксандр Мадэланс. Храм неаднаразова наведваў біскуп Яніс Буліс, глава Рэзэкнэнска-Аглонской дыяцэзіі. Некалькі гадоў назад пабудавана невялікая адасобленая званіца. Звон падарыў настаяцель А. Мадэланс.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kaminska R., Bistere A. Sakrālās arhitektūras un mākslas mantojums Daugavpils rajonā. — Рыга: Neputns, 2006. — 295 с. — ISBN 9984-729-90-7.