Касцёл Святых Жыгімонта і Вацлава (Пружаны)
Выгляд
Славутасць | |
Касцёл Свв. Жыгімонта і Вацлава | |
---|---|
52°33′27,48″ пн. ш. 24°27′18,57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Горад | Пружаны |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія |
Луцкая дыяцэзія (XVI—XVIII стст.) Віленская дыяцэзія (XIX ст.) |
Тып будынка | касцёл |
Заснавальнік | Вацлаў Касцевіч |
Дата заснавання | 1522 |
Стан | зруйнаваны |
Касцё́л Святы́х Жыгімо́нта і Ва́цлава — каталіцкі храм у Пружанах, збудаваны старастам Вацлавам Касцевічам у 1522 годзе. Асвечаны ў гонар Свв. Жыгімонта і Вацлава. Не захаваўся.
Касцёл размяшчаўся на рагу сучасных вуліц Савецкай і Тармасава[1][2]. Па смерці Касцевіча ў 1532 годзе яго ўладанні перайшлі да каралевы Боны, якая ў 1534 абнавіла касцёл і надарыла яго дадатковымі землямі[1].
Храм некалькі разоў пацярпеў падчас войнаў XVI — пачатку XIX стст., а ў 1845 быў адабраны на патрэбы імперскага ваеннага ведамства[3].
Святары
[правіць | правіць зыходнік]- Ксёндз Матэвуш Путвінскі (1835—1836)[4]
Зноскі
- ↑ а б M. Wolansky. The name of the town and date of its foundation // Pinkas Pruz'any and its vicinity (Bereze, Malch, Shershev, Seltz and Lineve). Chronicle of six Communities perished in the Holocaust / Editor: Joseph Friedlaender. — New York, Philadelphia: United Pruziner and Vicinity Relief Committee, 1983.
- ↑ M. Wolansky называе назвы вуліц у перыяд уваходжання Пружаны ў склад Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі: вул. Пацэвіча і Шарашоўская; гл. Спіс вуліц Пружан.
- ↑ Наталля Пракаповіч. Шматпакутны лёс пружанскага касцёла // «Раённыя будні». — 2011.
- ↑ br. Jan Fibek OFMCap.. Najnowsze wiadomości (польск.). Kościół Wniebowzięcia NMP. Радзіма майго духу (5 жніўня 2008). Праверана 18 студзеня 2012.