Касцёл Святых Пятра і Паўла (Івацэвічы)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святых Пятра і Паўла | |
---|---|
52°42′49″ пн. ш. 25°19′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Івацэвічы |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія |
Пінская дыяцэзія Пружанскі дэканат |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы парафіяльны храм быў пабудаваны каля 1750 года родам Глухоўскіх. Месціўся касцёл на тэрыторыі сучаснай выхаваўча-працоўнай калоніі (у той час на вуліцы Юрздзіка).
У 1866 годзе касцёл быў забраны пад праваслаўную царкву. У 1922 годзе вернуты вернікам і існаваў да 1944 года. Быў разбураны пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1962 годзе, пры выкананні будаўнічых работ, прыкладна ў 300 метрах ад касцёла былі знойдзены сляды пахаванняў[1].
Сучасны касцёл пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дынамічна-асіметрычную кампазіцыю храмавага комплексу фарміруюць касцёл і злучаная з ім аднапавярховым крылом званіца. Касцёл вырашаны манументальным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які выходзіць на фасад двухгранным шчытом, фланкіраваным трох’яруснымі трохграннымі вежамі-рызалітамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Вось сіметрыі фасада адзначана круглым акном-ружай (уплыў готыкі) і ўваходнай тэрасай-аркадай. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Пастаўленая вуглом высотная чатрох’ярусная чатырохгранная вежа-званіца завершана спічастым шатром[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.