Катарына Хультлінг
Катарына Хультлінг | |
---|---|
шведск.: Katarina Hultling | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Eva Maria Katarina Hultling |
Род дзейнасці | журналістка, тэлевядучая, curler |
Дата нараджэння | 5 снежня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Arthur Hultling[d] |
Муж | Claes Sjöberg[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Ева Марыя (Катарына) Хультлінг (шведск.: Eva Maria 'Katarina' Hultling, у замужжы Хультлінг-Шоберг (шведск.: Hultling Sjöberg); нар. 5 снежня 1954) — шведская спартыўная журналістка і тэлевядучая, раней — кёрлінгістка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і акцёра Артура Хультлінга. Вырасла ў Стакгольме і Вестэросе. Па заканчэнні музычнай гімназіі Адольфа Фрэдрыкса працавала тэлефаністкай у гатэлі «Reisen» у Стакгольме. Марыла стаць актрысай і паступала ў тэатральную школу, але не прайшла па конкурсе. Замест гэтага паступіла на факультэт журналістыкі і пачала працу ў якасці рэпарцёра на радыё Вермланда.
Адначасова Хультлінг сур’ёзна займалася спортам і на працягу некалькіх гадоў выступала на вышэйшым узроўні ў спаборніцтвах па кёрлінгу. Уваходзіла шведскую зборную, у складзе якой выйграла два сярэбраныя медалі чэмпіяната свету, а таксама два золата і два сярэбраныя медалі чэмпіяната Еўропы.
Грала пераважна на пазіцыі трэцяга. На нацыянальным узроўні гуляла ў камандах кёрлінг-клубаў Amatörföreningens CK (Стакгольм) і Karlstads CK (Карльстад).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіянат свету па кёрлінгу сярод жанчын: срэбра (1979, 1982).
- Чэмпіянат Еўропы па кёрлінгу: золата (1982, 1983), серабро (1979, 1981).
- Чэмпіянат Швецыі па кёрлінгу сярод жанчын: золата (1979, 1982 г.).