Катовічы
Выгляд
Катовічы — беларускі шляхецкі род герба «Корчак». Вядомы з XV ст. У судовым прыгаворы 1499 года вялікага князя Аляксандра ўпамінаюцца баяры Шандар, Пётр і Івашка Катовічы і іх дзед Кот. У XVI—XVII стагоддзях Катовічы мелі маёнткі ў Віцебскім ваяводстве, Гарадзенскім, Браслаўскім, Ковенскім паветах, на Валыні.
Найбольш вядомыя
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Юр’евіч Катовіч, дваранін каралеўскі ў 1556 годзе, падкаморы гарадзенскі ў 1568 годзе, архімандрыт гарадзенскі і супрасльскі ў 1568—1580 гадах.
- Андрэй Францішак Катовіч (? — 1682), стараста гарадзенскі з 1652 года, кухмістр вялікі літоўскі ў 1657—1658 гадах, гараднічы і драўнічы віленскі ў 1657—1665 гадах, вялікі пісар літоўскі ў 1658—1672 гадах, кашталян віленскі з 1672 года.
- Аляксандр Катовіч (каля 1622—1686), біскуп смаленскі з 1672 і віленскі з 1684.
- Астафій Станіслаў Катовіч (1637—1704), біскуп смаленскі з 1687.
- Рыгор Юзаф Катовіч (? — 1724), гарадзенскі харужы ў 1699—1700 гадах і падстараста ў 1699—1704 гадах, палкоўнік каралеўскі ў 1701 годзе, стараста гарадзенскі з 1706 года, лоўчы вялікі літоўскі з 1710 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Катовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх