Аляксандр Катовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Катовіч
польск.: Aleksander Kotowicz
POL COA Korczak.svg
Герб «Корчак»
23-і біскуп віленскі
9 красавіка 1685 — 30 лістапада 1686
Папярэднік: Мікалай Стафан Пац
Пераемнік: Канстанты Казімір Бжастоўскі
 
Адукацыя:
Дзейнасць: ксёндз
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: каля 1622
Смерць: 30 лістапада 1686(1686-11-30)
Род: Катовічы
Бацька: Ян Катовіч

Аляксандр Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада 1686[1], Вільня) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Яўстаха Катовіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Адэльску і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле[2].

У 1644 атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі тытул магістра філасофіі, пасля вывучаў тэалогію і кананічнае права. Пасля прыняцця капланскіх пасвячэнняў у 1652 канонік смаленскі. Ад 1652 студэнт Падуанскага ўніверсітэта. У 1657 стаў віленскім канонікам, у 1661 — схаластыкам, выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансісторыі і аўдытара біскупскай курыі. Сакратар каралеўскі і рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 16641672.

У 1658 пасол Рэчы Паспалітай да расійскага ваяводы Юрыя Далгарукава. У 1671 сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага(руск.) бел.. Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[3] 1673 каралём на смаленскага біскупа. У 1679 стаў сябрам Скарбовага Трыбунала Літоўскага.

У 1684 атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасня 1685 кананічна ўзначаліў дыяцэзію. Правёў сінод. У 1685 заснаваў Віленскі кляштар місіянераў.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Constitutiones et Decreta Synodi Dioecesis Vilnensis» (Вільня, 1681)
  • «Listy pasterskie do kaznodziejów dyjecezyi wileńskiéj» (Вільня, 1685)

Зноскі

  1. Bishop Aleksander Kotowicz - Catholic-Hierarchy(англ.) 
  2. slowo.grodnensis.by
  3. Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 359.(лац.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]