Кацярына Уладзіміраўна Даманькова-Зінгарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Уладзіміраўна Даманькова-Зінгарэвіч
Род дзейнасці мадэль
Дата нараджэння 19 верасня 1988(1988-09-19) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Сайт katsiazingarevich.com

Кацярына Уладзіміраўна Даманькова-Зінгарэвіч (нар. Даманькова, англ.: Katsia Zingarevitch; нар. 19 верасня 1988, Мінск) — Супермадэль свету-2006 («Supermodel of the World 2006»).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кацярына нарадзілася ў Мінску 19 верасня 1988 года ў сям’і Уладзіміра Валянцінавіча і Святланы Анатольеўны Даманьковых.

Пачынала сваю прафесійную кар’еру, рэкламуючы адзін з брэндаў беларускага мабільнага аператара «БелСел». У другой палове 2004 года жыхары Беларусі маглі бачыць яе на плакатах вонкавай рэкламы, у прэсе і на постарах.

Пасля заваявання тытула «Супермадэль свету» ў якасці ўзнагароды беларуска склала гадавы кантракт з «Ford Models» на суму ў 250 тысяч долараў ЗША. Зараз Кацярына Даманькова ўваходзіць у прафесійны мадэльны бізнес.

На конкурс «Супермадэль свету-2006» (Нью-Ёрк) Кацярына прыляцела з Парыжа (куды зноў адправілася пасля конкурсу для ўдзелу ў Тыдні высокай моды). Удзел у фінале змагання прынялі дзяўчыны з 38 краін свету. Прафесіяналізм і вонкавыя дадзеныя мадэлей ацэньвала журы з 20 суддзяў, і рашэнне аб прысуджэнні першага месца прадстаўніцы Беларусі было аднагалосным. Трэба адзначыць, што Беларусь тады ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе.

Па прызнанні беларускай прыгажуні, у прафесіі манекеншчыцы больш за ўсё яе прыцягвае магчымасць падарожнічаць і мець зносіны з новымі людзьмі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]