Жан Каралі
Жан Каралі | |
---|---|
фр.: Jean Coralli | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1779[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1854[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | харэограф, артыст балета, балетмайстар, лібрэтыст |
![]() |
Жан Каралі Перачыні (фр.: Jean Coralli Peracini, 15 студзеня 1779, Парыж — 1 мая 1854, там жа) — французскі танцоўшчык, балетмайстар і лібрэтыст італьянскага паходжання.
Жан Каралі вывучаў мастацтва танца ў балетнай школе пры парыжскай Оперы і на яе сцэне адбыўся яго дэбют у 1802 годзе. Як танцоўшчык і харэограф працаваў на тэатральных сцэнах Вены, Мілана, Марселя і Лісабона. З 1825 года ён — балетмайстар парыжскага тэатра «Порт-Сен-Мартэн», у 1831—1848 — парыжскай Оперы.
Як харэограф Жан Каралі працаваў разам з такімі знакамітымі танцоркамі, як Фані Эльслер і Карлота Грызі. Грызі ж выканала галоўную ролю на прэм’еры балета Адольфа Адана «Жызель», харэографам якога (сумесна з Жулем Перо) і сааўтарам лібрэта быў Жан Каралі. Каралі таксама кіраваў пастаноўкай балетаў «Бура» (La Tempête, 1834), «Кульгавы д’ябал» (Le Diable Boiteux, 1836), «Тарантул» (La Tarentule, 1839), «Перы» (La Péri, 1843) і іншых.
У 1831—1850 гадах кіраваў балетнай школай Парыжскай оперы.
Сын Жана Каралі, Эжэн Каралі, таксама быў вядомым танцоўшчыкам і артыстам.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #116670940 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Jean Coralli // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #116670940 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #116670940 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.