Шамот
Шамот (фр.: chamotte) — абпаленая (да спякання) вогнетрывалая гліна або каалін. Ступень спякання шамоту характарызуецца водапаглынаннем, якое складае ад 2-3 % да 8-10 %, для нізкавыпаленага шамоту — 20 %. Атрымліваюць шамот абпальваннем (пераважна пры тэмпературы 1300—1500 °C) у барабанных, шахтавых або іншых печах зыходнай сыравіны ў выглядзе натуральных кавалкаў або штучна вырабленых брыкетаў.
Пасля драбнення шамот выкарыстоўваюць у вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў як кампанент для памяншэння пластычнасці і ўсаджвання шамотных мас і як запаўняльнік для цеплатрывалых бетонаў. Шамотныя вогнеўпорныя матэрыялы (высокагліназёмныя і іншыя) выкарыстоўваюць для мураваных сцен і скляпенняў печаў, імі абмуроўваюць топкі, коміны і да таго падобнае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шамот. // Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.