Кашталяны парнаўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кашталян парнаўскі — дзяржаўная пасада ў Парнаўскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасци пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 тэрыторыя Парнаўскага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Парнаўскае ваяводства скасавана, і кашталяны больш не прызначаліся, але апошні кашталян захоўваў свой тытул да смерці.

Кашталяны парнаўскія
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Пётр Стаброўскі 15 сакавіка 1600 1619 Памер
Гедэон Раецкі 1631 1634 Паступіў на менскага кашталяна
Эрнест Магнус Дэнгаф снежань 1634 4 лістапада 1640 Паступіў на парнаўскага ваяводу
Мікалай Асалінскі 10 лістапада 1640 1648 Памер
Тамаш Касакоўскі 1648 1650 Паступіў на дорпацкага кашталяна
Пётр Макавецкі 3 лютага 1652 1655
Уладзіслаў Ляшчынскі 1655 1656

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]