Гедэон Раецкі
Гедэон Дунін-Раецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Масальскі | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Рудаміна-Дусяцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1589 | ||||||
Смерць | 1654[1][2] | ||||||
Род | Раецкія | ||||||
Бацька | Бальцар Раецкі[d] | ||||||
Маці | Святаслава Окунь | ||||||
Жонка | Альжбета з Тызенгаўзаў | ||||||
Дзеці | Уладзіслаў, Тэафіл, Жыгімонт, Гедэон, Святаслава, Альжбета, Марыяна | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
Гедэон Раецкі (Дунін-Раецкі) (? — 1654) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дорпацкі падкаморы, парнаўскі кашталян з 1631, у снежні 1634 году названы кашталянам менскім, менскі ваявода з 1649, румбарскі староста.
З роду Раецкіх герба «Лебедзь», сын троцкага войскага Бальцара.
Удзельнічаў у вайсковых экспедыцыях гетмана Яна Караля Хадкевіча; у 1625 годзе, калі шведскі кароль Густаў II Адольф уварваўся у ВКЛ, быў абраны камандзірам вількамірскай шляхты, разам з якой разбіў шведскі атрад у 100 коней пад Чадошкамі (pod Czadoscami); ў 1633 годзе сваім коштам выставіў харугву і прыбыў пад Смаленск дзеля дапамогі каралю Уладзіславу, ад якога атрымаў потым ва ўзнагароду шэраг дзяржаўных пасад.
Меў чатырох сыноў: румбарскага старосту Уладзіслава, лідскага маршалка Тэафіла, Жыгімонта і Гедэона; і трох дачок:
- Святаславу , якая была замужам чатыры разы: за берасцейскім падкаморым Вацлавам Ляшчынскім, потым за смаленскім ваяводам Адамам Саковічам, далей за падольскім генералам Мікалаем Патоцкім і, нарэшце, за харунжым надворным каронным Войцехам Пражмоўскім;
- Альжбету , тройчы ў шлюбе, першы раз з лідскім маршалкам Аляксандрам Халецкім, потым з падскарбіем літоўскім Гедэонам Міхалам Трызнам, і нарэшце за літоўскім падчашым Крыштафам Патоцкім;
- Марыяну , у шлюбе з слонімскім старостам Стэфанам Францкевічам-Радзімінскім.
Зноскі
- ↑ Gedeon Rajecki h. Łabędź // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 27.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.