Ваяводы парнаўскія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ваявода парнаўскі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Парнаўскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта парнаўскага. У 1629 тэрыторыя Парнаўскага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Парнаўскае ваяводства скасавана, і ваяводы больш не прызначаліся, але апошні ваявода захоўваў свой тытул да смерці.

Ваяводы парнаўскія
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Мацей Дэмбінскі 1598 1602 У 1590-1598 прэзідэнт парнаўскі.
Паступіў на вендэнскага ваяводу
Тэадор Дэнгаф 1617 1620 Паступіў на вендэнскага ваяводу
Яўхім Тарнаўскі 1620 1627 Паступіў на вендэнскага ваяводу
Пётр Трызна 1628 1633 Памер
Канстанцін Палубінскі 1633 1640 Памер
Эрнест Магнус Дэнгаф снежань 1640 чэрвень 1642 Памер
Ян Завадскі 1642 1644
Юрый Храптовіч 1645 1646 Паступіў на новагародскага ваяводу
Генрык Дэнгаф лістапад 1646 1659 Памер
Станіслаў Кароль Канецпольскі 1660 да 1676 Памер

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]