Кашталяны дорпацкія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кашталян дорпацкі — дзяржаўная пасада ў Дорпацкім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасці пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 тэрыторыя Дорпацкага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Дорпацкае ваяводства скасавана, і кашталяны больш не прызначаліся, але апошні кашталян захоўваў свой тытул да смерці.

Кашталяны дорпацкія
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Мацей Ленек 1599 1611 Памер
Бертрам Гольцшугер 1612 1620
Ян Корсак 20 жніўня 1620 2 кастрычніка 1621 Паступіў на полацкага кашталяна
Аляксандр Масальскі 1627 25 лютага 1631 Паступіў на смаленскага кашталяна
Тамаш Грахоўскі 1631 1 чэрвеня 1638
Пётр Рудаміна-Дусяцкі 1638 30 снежня 1643 Паступіў на смаленскага кашталяна
Генрык Дэнгаф 3 сакавіка 1644 26 лютага 1646 Паступіў на парнаўскага ваяводу
Мікалай Асалінскі 1646 1650
Тамаш Касакоўскі 9 снежня 1650 15 сакавіка 1652 Паступіў на віцебскага кашталяна
Максіміліян Аляксандр Няміра 1652 1653
Вільгельм Гольцшугер 13 сакавіка 1653

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]