Каянская зямля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Map orkneyinga.jpg

Каянская зямля — у рускіх крыніцах XV i XVI стагоддзяў назва вобласці, якая знаходзілася між Батнічным залівам, паўночнай мяжой Водскай пяціны, пасяленнямі карэлаў і Паўночным Ледавітым акіян. Ва ўсходняй частцы яна была населена лапарамі, а ў заходняй — шведамі.

Першае знаёмства з ёй рускіх адносіцца да 1496 года, калі туды было паслана войска пад кіраўніцтвам Івана і Пятра Ушатых. Ад вусця Паўночнай Двіны рускае войска паплыло «морам-акіянам», мінула «Мурманскі Нос» (магчыма Святы Нос) «паваявала тут берагі васьмі рэк». Апісваючы падарожжа Рыгора Істомы (якое, верагодна, адбылося ў пачатку XVI стагоддзя), Сігізмунд Герберштэйн кажа, што ён «пакінуў зямлю лапароў і зрабіў 80 міль морам, дасягнуў краіны Нордпадан, якая падуладна каралю шведскаму. Рускія называюць яе Каянскай зямлёй, а народ — каянамі». Уласна каяны ці квены — фінамоўны народ, які жыве на поўначы Нарвегіі. Леапольд фон-Бух, Кастрэн і інш. лічаць, што гэтае племя са старажытняйшых часоў рассялілася па ўсёй вобласці, якая ляжала вакол паўночнай часткі Батнічнага заліва. Назва іх зямлі, якую прыводзіць Герберштэйн, — Nortpoden — азначае паўночную, нізавую зямлю. Такое ж значэнне мае, паводле тлумачэння Лерберга і фінская назва Kaunin-maa, Kainu-laiset, адкуль Kwener ці Quaener.