Каўбаса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каўбасны кірмаш, Іспанія.

Каўбаса, таксама Кілбаса — харчовы прадукт, від каўбасных вырабаў, уяўляе сабой мясны фарш у кішачнай або штучнай абалонцы. Можа ўтрымліваць адзін або некалькі відаў мяса. Элемент еўрапейскай кухні.

Віды каўбас[правіць | правіць зыходнік]

Вараныя каўбасы[правіць | правіць зыходнік]

Вырабляюцца з прасоленага фаршу. Іх вараць пры тэмпературы каля 80 градусаў. Вараныя каўбасы могуць утрымліваць вялікую колькасць соі, а могуць быць і вегетарыянскімі з сояй або сейтанам замест мяса. З-за ўтрымання вялікай колькасці вады доўга не захоўваюцца.

Вараныя каўбасы ўтрымліваюць 10-15 % бялку, 20-30 % тлушчу, энергетычная каштоўнасць — 220—310 ккал на 100 г.

Варана-вэнджаныя каўбасы[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку вараць, а потым падвяргаюць вэнджанню. Утрымоўваюць больш спецый, чым вараныя каўбасы. У адрозненне ад вараных каўбас (у якіх фарш ўяўляе аднастайную масу) варана-вэнджаныя каўбасы могуць складацца з дробных кавалачкаў пэўнага памеру. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца малако, вяршкі, мука, сала і крухмал.

Варана-вэнджаныя каўбасы ўтрымліваюць 10-17 % бялку, 30-40 % тлушчаў, іх энергетычная каштоўнасць — 350—410 ккал на 100 г, а тэрмін захоўвання ў халадзільніку — не больш за 15 сутак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]