Каўровая (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Каўровая
Краіна  Беларусь
Вёска Каўровае
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000468шыфр 213В000468

Каўровае — археалагічны помнік каля вёскі Каўровае Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,1 км на поўдзень ад вёскі, каля ўпадзення безыменнага ручая ў ракі Пнёўка, ва ўрочышчы Гарадзец.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

З поўдня і ўсходу абмежавана рэчышчамі Пнёўкі і ручая, з паўночнага захаду прасочваюцца апоўзлы роў і рэшткі вала вышынёй 1,5-2 м. Пляцоўка авальная, памерам 35×25 м, вышыня над поймай Пнёўкі 4,5 м. Вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе І. А. Сербаў, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча (в. Каўровая) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 266.