Кватэра-майстэрня Казіміры Ілаковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кватэра-майстэрня Казіміры Ілаковіч
Профіль літаратурна-мемарыяльны
Заснаваны 16 лютага 1984
Месцазнаходжанне вул. Гаёва, 4/8, г. Познань
bracz.edu.pl/muzea/miesz…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кватэра-майстэрня Казіміры Ілаковіч (польск.: Mieszkanie-Pracownia Kazimiery Iłłakowiczówny) — музей, прысвечаны жыццю і творчасці польскай паэткі, празаіку, драматургу і перакладчыцы Казіміры Ілаковіч. Знаходзіцца па адрасе, дзе паэтка жыла з 1948 года да сваёй смерці: г. Познань, Ежыцэ, вул. Гаёва, д. 4, пакой 8. Кватэра-майстэрня была адчынена 16 лютага 1984 года, у першую гадавіну яе смерці. Музей знаходзіцца пад наглядам бібліятэкі Рачыньскіх.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Некаторы час Казіміра Ілаковіч дзяліла кватэру з сям'ёй Жындаў, у тым ліку з будучым прафесарам Стэфанам Жындай[1].

У лютым 2014 года адбыліся мерапрыемствы да 30-годдзя адкрыцця кватэры-майстэрні. Быў прэзентаваны фільм Гражыны Банашкевіч «Piętno», які паказвае кватэру паэткі ў 1980-я гады. Даніэла Паплаўска з Новага тэатра ў Познані прачытала вершы Казіміры Ілаковіч, а тэатр Ба-Ку паказаў спектакль «Цьма». У Бібліятэцы Рачыньскіх адбылася імпрэза—выстава «У паэзіі скамянелая – яна жывая», якая была падрыхтаваная Таварыствам аматараў Вільні і Віленскай зямлі[2].

Штогод у музеі праходзіць цырымонія ўзнагароджання Прэміі імя Казіміры Ілаковіч.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак. У першай змешчаны граматы, узнагароды, атрыманыя паэткай, фотакопіі дакументаў і лістоў (а таксама пасмяротная маска, студэнцкі білет Ягелонскага ўніверсітэта і інш.), а таксама першае выданне «Палётаў Ікара».У другой частцы — пакой з захаваным убранствам (мэбля, карціны, кнігі і прадметы побыту).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kijowska, Jolanta. Katarzyna Fagiewicz. Spotkania z Profesorem Stefanem Żyndą (1931–2021) // Czasopismo Geograficzne. — Tom 92. — Zeszyt 2. — S. 445—452.
  2. Agnieszka Baszko. 30. rocznica powstania Mieszkania-Pracowni Kazimiery Iłłakowiczówny // Winieta – pismo Biblioteki Raczyńskich. — 2014. — № 1(65). — S. 1. — ISSN 1509-6343.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]