Кедах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кедах
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Гімн Allah Selamatkan Sultan Mahkota[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 2 131 400 чал. (2020)[1]
Плошча
  • 9 427 км²
Кедах на карце
Кедах, карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 MY-02
Тэлефонны код 04
Паштовыя індэксы 02000–02999 і 05000–09999
Код аўтам. нумароў K
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кеда́х (малайск.: Kedah Darul Aman, джаві:قدح) — султанат і адзін з 13 штатаў федэратыўнай дзяржавы Малайзія.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кедах размешчаны на паўночным захадзе паўвострава Малака, на яго заходнім узбярэжжы і абмываецца Андаманскім морам. У склад штата ўваходзіць таксама група астравоў Лангкаві. На поўначы мяжуе з Тайландам і малайзійскім штатам Перліс, на поўдні і паўднёвым захадзе — са штатамі Пінанг і Перак.

Плошча Кедаха — 9425 км². Насельніцтва — 1947651 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва — 206,65 чал./км². Кедах адносіцца, разам з Трэнгану, Келантанам, Перлісам і Пахангам, да той меншасці заходнемалайзійскіх штатаў, дзе малайцы складаюць большасць насельніцтва. У Кедах малайцаў 75,5 % ад агульнай колькасці жыхароў, кітайцаў — 14 %, індыйцаў — 7 %.

Адміністрацыйны цэнтр Кедаха — горад Алар-Сетар. Па сваім дзяржаўным ладзе Кедах з’яўляецца спадчыннай манархіяй, султанатам. Кіраўнік дзяржавы — султан, Туанку Салехудзін ібні Аль-Мархум Султан Бадлішах. Ён займае гэтую пасаду з 12 верасня 2017 года.

Да яго султанам быў яго зводны брат Туанку Абдул Халім Муадзам Шах. Адзіны малайзійскі манарх, які двойчы быў каралём краіны. З 1970 года па 1975-ы і з 2011-га па 2016-ы ён узначальваў Малайзію.

Зноскі