Кенет Мак-Мілан
| Кенет Мак-Мілан | |
|---|---|
| англ.: Kenneth MacMillan | |
| Дата нараджэння | 11 снежня 1929[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 29 кастрычніка 1992[1][2][…] (62 гады) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Жонка | Deborah MacMillan[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | харэограф, балетмайстар, артыст балета, танцор, акцёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0534014 |
| Сайт | kennethmacmillan.com |
Кенет Мак-Мілан (англ.: Kenneth MacMillan; 11 снежня 1929, г. Данфермлін, Вялікабрытанія — 29 кастрычніка 1992, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі артыст балета і балетмайстар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кенет Мак-Мілан нарадзіўся ў шатландскім мястэчку Данфермлін. Пасля пераезду ў горад Грэйт Ярмаўт ён пайшоў у сярэднюю школу. Пасля таго, як ён прачытаў у часопісе пра балет, ён зацікавіўся мастацтвам і стаў браць урокі ў Філіса Адамса.
Вучыўся ў балетнай школе трупы «Сэдлерс Уэлсбале» (Лондан). У 1946—1948 гадах саліст гэтай трупы. З 1950-х гадоў балетмайстар, у т.л. у Штутгарцкім балеце, Амерыканскім тэатры балета (Нью-Ёрк), Нямецкай гарадской оперы (Заходні Берлін, 1966—1969).
У 1970—1977 гадах дырэктар, з 1977 года мастацкі кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі.
Памёр Кенет Мак-Мілан падчас прэм’еры адноўленага ім спектакля «Маерлінг».
Харэаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе паставіў балет «Рамэа і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф’ева з Марго Фонтэйн і Рудольфам Нурыевым у галоўных ролях.
Балеты «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева (1965) і «Манон» на музыку Ж. Маснэ (1974) у яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету.
З іншых пастановак: «Канцэртныя танцы», «Агон», «Пацалунак феі» і «Вясна свяшчэнная» І. Стравінскага, «Трыяда» на музыку Пракоф’ева, «Поры года» на музыку Дж. Вердзі, «Гларыяна» на музыку Б. Брытэна, «Сфінкс» Д. Міё, «Маерлінг» на музыку Ф. Ліста, «Канец дня» на музыку М. Равеля.
Зноскі
- 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- 1 2 Sir Kenneth MacMillan // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кенет Мак-Мілан на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
- Кенет Мак-Мілан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Нарадзіліся 11 снежня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Данфермліне
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Рыцары-бакалаўры
- Лаўрэаты прэміі Лорэнса Аліўе
- Асобы
- Харэографы XX стагоддзя
- Харэографы Вялікабрытаніі
- Харэографы паводле алфавіта
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры Вялікабрытаніі
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Вялікабрытаніі
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры Каралеўскага балета (Лондан)