Рудольф Хаметавіч Нурыеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудольф Нурыеў
руск.: Рудо́льф Хаме́тович Нуре́ев
Імя пры нараджэнні Рудольф Хаметавіч Нурыеў
Дата нараджэння 17 сакавіка 1938(1938-03-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1993(1993-01-06)[1][2][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Аўстрыі Аўстрыя
Адукацыя
Прафесія артыст балета, харэограф, акцёр, балетмайстар, рэжысёр
Гады актыўнасці 19581992
Тэатр ЛАТОБ імя С. М. Кірава, Парыжская опера
Узнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
IMDb ID 0638159
Сайт nureyev.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рудольф Хаметавіч Нурыеў (таксама Нурэеў[4]); башк., тат. Рудольф Хәмит Улы Нуриев; 17 сакавіка 1938, Іркуцк, СССР — 6 студзеня 1993, Парыж, Францыя) — савецкі і брытанскі артыст балета, балетмайстар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля Іркуцка (у цягніку). У дзяцінстве Р. Нурыеў наведваў танцавальны гурток пры Палацы піянераў г. Уфа. Вучыўся ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Быў вядучым салістам балетнай трупы Тэатра оперы і балета імя Кірава. У 1961, знаходзячыся на гастролях у Парыжы, Р. Нурыеў папрасіў прадаставіць яму палітычны прытулак. Супрацоўнічаў з лонданскім «Каралеўскім балетам», балетнай трупай Чыкагскай оперы. З поспехам выступаў не толькі ў традыцыйным рэпертуары, але і ў балетах, якія сталі сучаснай класікай («Танцы на вечарынцы» Дж. Робінса на музыку Ф. Ліста, «Рамэо і Джульета» С. Пракоф'ева, «Страчаны рай» М. Канстана і інш.). Паставіў некалькі балетаў з класічнай спадчыны ў «Каралеўскім балеце» і іншых трупах. У канцы 1970-х г. звярнуўся да сучаснага танца і да здымкаў у фільмах. З 1983 па 1989 быў кіраўніком балетнай трупы Парыжскай оперы.

Зноскі

  1. а б Rudolf Nureyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Rudolf Nureyev // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://actu.fr/insolite/toussaint-quelles-sont-les-celebrites-enterrees-en-essonne_46091418.html
  4. Варыянты напісання прозвішча Нурыеў і Нурэеў ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.390.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]