Кен Кізі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кен Кізі
англ.: Kenneth Elton Kesey
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

17 верасня 1935(1935-09-17)[1][2][3][4]

Месца нараджэння:

La Junta[d], Otero County[d], Каларада, ЗША

Дата смерці:

10 лістапада 2001(2001-11-10)[1][2][3][4] (66 гадоў)

Месца смерці:

Горад Юджын, Lane County[d], Арэгон, ЗША

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Альма-матар:

Арэгонскі ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, раманіст, эсэіст

Мова твораў:

англійская мова[5]

intrepidtrips.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Кен Элтан Кізі (англ.: Ken Elton Kesey, 17 верасня 1935, Ла Хунта, штат Каларада, ЗША — 10 лістапада 2001) — амерыканскі пісьменнік. Вядомы, у прыватнасці, як аўтар рамана «Палёт над гняздом зязюлі» (One Flew Over the Cuckoo's Nest). Кізі лічыцца адным з галоўных пісьменнікаў біт-пакалення і пакалення хіпі, які аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне гэтых рухаў і іх культуру.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і ўладальніка маслабойні. У 1946 пераехаў у Спрынгфілд, штат Арэгон. Маленства прайшло на бацькавай ферме ў даліне Віламет, дзе ён рос і выхоўваўся ў пабожнай сям'і. У дзяцінстве і юнацтве К. Кізі захапляўся спортам, стаў чэмпіёнам штата па барацьбе. Пасля заканчэння школы ён уцякае з дому з аднакласніцай Фэй Хэксбі, якая потым стала яго спадарожніцай і нарадзіла ад яго чатырох дзяцей. У 1975 К. Кізі сончыў факультэт журналістыкі ўніверсітэта штата Арэгон.

У 1959, падчас навучання на курсах у Стэнфардскім універсітэце, каб падзарабіць грошай, К. Кізі пайшоў працаваць начным санітарам у псіхіятрычнае аддзяленне ветэранскага шпіталя ў Мэнла-парку, а таксама добраахвотна ўдзельнічаў у эксперыментах па вывучэнні ўплыву на арганізм ЛСД, мескаліну і іншых псіхадэлікаў, што паўтаемна праводзіліся з ведама ЦРУ.

У 1964 разам з сябрамі-аднадумцамі ён арганізаваў камуну пад назвай «Вясёлыя гарэзы» (Merry Pranksters). Камуна наладжвала канцэрты-хэпінінгі, т.зв. «кіслотныя тэсты» (Acid Tests) з раздачай ЛСД усім ахвотным. Гэтыя «тэсты» часта суправаджаліся светлавымі эфектамі і музыкай, якую ўжывую выконваў малады гурт Grateful Dead. Пазней такія вечарыны наведваў паэт Ален Гінзберг і многія іншыя.

Першыя творы Кен Кізі не былі апублікаваныя, аднак падчас працы санітарам у псіхіятрычным шпіталі ён пачаў працу над будучым культавым раманам «Палёт над гняздом зязюлі». Кізі бавіў час у размовах з пацыентамі, ён не верыў, што пацыенты былі ненармальнымі, хутчэй грамадства іх адрынула, бо яны не ўпісваліся ў агульнапрынятыя ўяўленні аб тым, як павінен паводзіцца чалавек. Раман быў апублікаваны ў 1962 годзе і тут жа выклікаў шырокі розгалас. У 1975 Мілаш Форман зняў аднайменны фільм, які атрымаў 5 прэміяў «Оскар», а таксама шэраг іншых узнагародаў.

У 1964 «Гарэзы» разам з К. Кізі здзейснілі легендарнае хіпоўскае падарожжа па ЗША на расфарбаваным старым школьным аўтобусе. Канцавым пунктам стала Міжнародная выстава.

ЛСД быў абвешчаны ў ЗША па-за законам, таму «Вясёлыя гарэзы» пераехалі ў Мексіку. Але па вяртанні К. Кізі быў арыштаваны за захаванне марыхуаны і асуджаны на 5 месяцаў турмы. Пасля вызвалення ён вярнуўся на сямейную ферму ў даліне Віламет, дзе правёў рэшту жыцця. Тут ён напісаў мноства артыкулаў і апавяданняў, вёў гаспадарку, у 1990-я зноў пачаў з'яўляцца на публіцы.

Апошнія гады жыцця Кен Кізі многа хварэў, у яго быў дыябет, рак печані, інсульт. Пасля адной з аперацый праз два тыдні ён памёр у лякарні.

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1962 «Палёт над гняздом зязюлі» (анг. One Flew Over the Cuckoo's Nest)
  • 1964 «Часам дур вялікая» (анг. Sometimes a Great Notion)
  • 1992 «Песня марака» (анг. Sailor Song)
  • 1994 «Апошні заезд» (анг. Last Go Round)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Палёт над гняздом зязюлі / Перакл. з англ. Аляксей Знаткевіч. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Ken Kesey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Ken Kesey // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Ken Kesey // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 5,0 5,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11909664x Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]