Керкена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Керкена
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Flouka en maraude.jpg
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўШаркі 
Агульная плошча159,7 км²
Найвышэйшы пункт13 м
Насельніцтва15 501 чал. (2014)
Шчыльнасць насельніцтва97,06 чал./км²
Размяшчэнне
34°43′22,20″ пн. ш. 11°10′51,60″ у. д.HGЯO
АкваторыяМіжземнае мора
Краіна
Керкена (Туніс)
Керкена
Керкена
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Керкена (араб. قرقنة‎‎) — архіпелаг у заліве Габес на ўсходзе Туніса. Агульная плошча - 159,7 км². Насельніцтва (2014 г.) - 15 501 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Керкена месціцца ў 18,7 км ад туніскага горада Сфакс. Складаецца з 6 астравоў. Найбуйнейшы з іх — Шаркі (110 км²). Паверхня нізкая. Найвышэйшы пункт дасягае ўсяго 13 м над узроўнем мора. Значную частку берагоў займаюць пясчаныя пляжы і саланчакі. Плошча апошніх з кожным годам расце.

Карысныя выкапні: фасфаты, нафта.

Клімат сухі міжземнаморскі. Для архіпелага характэрны частыя вятры і недахоп вільгаці.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

З-за сталага засушлівага надвор'я дзікая флора абмежавана ксерафітамі. Астравіцяне вырошчваюць пальмы. На астравах спыняюцца пералётныя птушкі. У 2012 г. Керкена была абвешчана рамсарскім угоддзем.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Керкіна вядомы са старажытных часоў. У II ст. да н. э. рымляне пабудавалі тут буйны порт. У V ст. н. э. у дакументах узгадвалася хрысціянскае Керкінскае епіскапства. У сярэднявеччы архіпелаг быў амаль пакінуты жыхарамі з-за пірацтва.

У 1941 г. каля берагоў архіпелага адбыўся напад брытанскіх ваенных сіл на нямецка-італьянскі марскі канвой.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Аснова эканомікі архіпелага — рыбалоўства. Прыбярэжныя жыхары займаюцца ловам васьміногаў. Сельская гаспадарка абмежавана вырошчваннем пальм і дробнай жывёлагадоўляй. Прыбыткі ад здабычы нафты пакуль невялікія. Дадатковую галіну складае турызм, прычым значная частка наведвальнікаў — тунісцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]