Керн (акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Керн
англ.: Kern County
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1866[4]
Насельніцтва
  • 909 235 чал. (1 красавіка 2020)[5][6]
Плошча
  • 21 138 км²
Керн на карце
Часавы пояс PDT[d]
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Керн (англ.: Kern) — акруга ў паўднёвай частцы Каліфарнійскай даліны, штат Каліфорнія. Утворана ў 1866 годзе, акруга распасціраецца на ўсход за межы паўднёвага схілу хрыбта Сьера-Невада ў пустыні Махавэ, і ўключае ў сябе даліну Індыян-Уэлс і даліну антылопы\. Па плошчы Керн амаль памерам са штат Нью-Джэрсі. Ад Сьера-Невады акруга распасціраецца па даліне Сан-Хаакін на ўсходнім краі хрыбта Тэмблар. На поўдні тэрыторыя Керна распаўсюджваецца па грэбні гары Тэхачапі.

Па перапісу 2000 года насельніцтва акругі Керн — 839631 чалавек. Акруговы цэнтр — горад Бейкерсфілд.

Акруга мае вялікую сельскагаспадарчую базу і з’яўляецца буйным вытворцам нафты, прыроднага газу, гідра-электраэнергіі, энергіі ад ветравых турбін і геатэрмальнай энергіі. У 2009 годзе ў Керне налічвалася 52,144 актыўныя нафтавыя радовішчы. Акруга ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых нафтаздабыўных раёнаў ЗША і з’яўляецца трэцім з пяці па велічыні радовішчаў у ЗША.

Акруга Керн таксама багаты мінеральнымі пакладамі, уключаючы золата, бараты і керніт (гэта мясцовы мінерал класа баратаў, які атрымаў імя ў гонар Керна). Самы вялікі кар’ер Каліфорніі па здабычы буры размешчаны ў акрузе Керн.

З ваенных аб’ектаў у акрузе размешчаны авіябазы «Эдвардс» ВПС ЗША і «Чайна-Лэйк» ВМС ЗША.

Зноскі

  1. а б Geographic Names Information System Праверана 31 жніўня 2023.
  2. а б Getty Research Institute Getty Thesaurus of Geographic NamesLA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 31 жніўня 2023.
  3. Gazetteer Праверана 31 жніўня 2023.
  4. House Divided: The Civil War Research Engine at Dickinson College Праверана 31 жніўня 2023.
  5. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  6. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 красавіка 2022.