Сакрамента (Каліфорнія)
| Горад | |||
| Сакрамента | |||
|---|---|---|---|
| Sacramento | |||
|
|||
| 38°34′31″ пн. ш. 121°29′10″ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Кіраўнік | Kevin McCarty[d][1] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1849 | ||
| Першая згадка | 1839 | ||
| Плошча | 259,2 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 8 м | ||
| Часавы пояс | UTC-8, летам UTC-7 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 466 488 чалавек (2010) | ||
| Шчыльнасць | 1799 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 916 | ||
| Паштовыя індэксы | 942xx, 958xx | ||
|
|
|||
| cityofsacramento.org (англ.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Сакраме́нта[2] (англ.: Sacramento) — горад на захадзе ЗША на месцы ўпадзення ракі Амерыкан-Рывер ў раку Сакрамента.
Адміністрацыйны цэнтр штата Каліфорнія і акругі Сакрамента, заснаваны ў снежні 1848 г. Джонам Сатэрам-малодшым — сынам імігранта з Швейцарыі, які заснаваў першае «белае» пасяленне ў гэтым рэгіёне.
Насельніцтва 466 488 жыхароў (2010 год), гэта — сёмы па велічыні горад у Каліфорніі.
У 2016 годзе ў школе Community Outreach Academy, размешчанай у прыгарадзе Сакрамента ў зоне кампактнага пражывання славянскай дыяспары, адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры; было гэта звязана з тым, што колькасць беларускіх дзяцей, якія навучаюцца ў школе, павялічваецца. Ідэя адкрыцця беларускага класа была рэалізавана дзякуючы намаганням дырэктара школы Ларысы Ганчар, выхадца з Беларусі, і пры садзейнічанні з боку Міністэрства замежных спраў Беларусі, пасольства ў ЗША і Гродзенскага гарвыканкама, які перадаў школе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы[3].
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Ёнсангу (кар.: 용산구; 龍山區), Паўднёвая Карэя
Кішынёў (малд.: Chişinău; Кишинэу), Малдавія
Лісталь (ням.: Liestal), Швейцарыя
Маніла (англ.: Manila), Філіпіны
Мацуяма (яп.: 松山市), Японія
Цзінань (кіт. трад. 济南, спр. 濟南, піньінь Jǐnán), Кітай
Гамільтан (англ.: Hamilton), Новая Зеландыя
Зноскі
- ↑ https://www.cityofsacramento.gov/mayor-council/mayor Праверана 13 снежня 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ belta.by
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сакрамента // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 90. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).