Клада
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Кла́да (ад грэч.: κλάδος ‘галіна, адгалінаванне’; англ.: clade) - група арганізмаў, якія з'яўляюцца нашчадкамі адзінага агульнага продка і ўсіх нашчадкаў гэтага продка [1]. Тэрмін выкарыстоўваецца ў філагенетыцы.
Любая клада разглядаецца як монафілітычная група арганізмаў і можа быць намаляваная з дапамогай кладаграмы (дыяграмы паходжання арганізмаў у форме дрэва, «радаводу»).