Клара Аляксандраўна Заменгоф
Клара Аляксандраўна Заменгоф | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | эсперантыст |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 1924 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aleksandro Silbernik[d] |
Маці | Goda Mejerovna Silbernik[d] |
Муж | Людвіг Лазар Заменгоф |
Дзеці | Adam Zamenhof[d], Лідзія Заменгоф і Сафія Лазараўна Заменгоф |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Клара Аляксандраўна Заменгоф (уроджаная Зільбернік, 5 кастрычніка 1863, Коўна, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 6 снежня 1924, Варшава, Польшча) — эсперантыстка, жонка Людвіка Заменгофа.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Коўна (цяпер — Каўнас, Літва) у сям’і ўладальніка мылаварнага завода Аляксандра (Сендэра Лейбовіча) Зільберніка.
У 1886 годзе пазнаёмілася з Людвікам Заменгофам і ў 1887 выйшла за яго замуж[1].
Была аднадумцай мужа ў яго імкненні стварыць міжнародную мову — эсперанта. Каб дапамагчы яму выдаць першы падручнік эсперанта, Unua Libro, аддала на выпуск падручніка свой пасаг: дзесяць тысяч рублёў.
На працягу ўсяго свайго жыцця яна была памочніцай мужа, нярэдка выконваючы функцыі асабістага сакратара. Пасля смерці Л. Заменгофа працягвала весці актыўную дзейнасць па распаўсюджванні эсперанта ў свеце.
У 1921 была ініцыятарам стварэння Варшаўскага таварыства эсперантыстаў Канкорда. Прымала ўдзел ва ўсіх сусветных кангрэсах эсперантыстаў з 1905 года па 1924 год.
Яе бацька быў гаспадаром мылаварны завод у Коўна, эсперантыст Аляксандр (Сендэр Лейбавіч) Зільбернік (1832—1903 або 1831—1906), фінансаваў першы падручнік эсперанта — «Першая кніга» (1887).
Яе брат — Канстанцін (Кадыш) Аляксандравіч Зільбернік (1853 або 1855 — 1920)[2][3], Расійскі лекар, выпускнік Харкаўскага універсітэта (1878), арганізатар аховы здароўя і стваральнік хірургічнай службы ў Лэбэдынскім павеце Харкаўскай губерні, ганаровы грамадзянін Лэбэдына[4].
У шлюбе ў іх было трое дзяцей: Адам (1888—1940), Сафія (1889—1942) і Лідзія (1904—1942).
Зноскі
- ↑ Заменгоф, Клара Александровна . http://www.jearc.info/wiki/Заменгоф,_Клара_Александровна. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2019.
- ↑ Кадыш Александрович Зильберник, биографическая справка
- ↑ К. А. Зильберник — организатор здравоохранения в Лебединском уезде(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2010. Праверана 4 жніўня 2010.
- ↑ Кто вы — доктор Зильберник?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 4 жніўня 2010.