Лідзія Лазараўна Заменгоф
Лідзія Лазараўна Заменгоф | |
---|---|
польск.: Lidia Zamenhof | |
![]() | |
Род дзейнасці | мовазнаўца, эсперантыст, перакладчыца, пісьменніца |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | жнівень 1942 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Бахаі[4] |
Бацька | Людвіг Лазар Заменгоф |
Маці | Клара Аляксандраўна Заменгоф |
Альма-матар | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Лідзія Лазараўна Заменгоф (эспер.: Lidja Zamenhof, польск.: Lidia Zamenhof, 1904 — восень 1942, ці жнівень 1944) — польская эсперантыстка, перакладчык, адвакат, грамадскі дзеяч, дачка Л. Л. Заменгофа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лідзія Заменгоф нарадзілася ў Варшаве ў 1904 годзе, была малодшай дачкой заснавальніка эсперанта Л. Л. Заменгофа. Вывучыла эсперанта ва ўзросце 9 гадоў, і з 14 гадоў пачала перакладаць на эсперанта з польскай мовы, яе першыя публікацыі з’явіліся праз некалькі гадоў. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў Варшаўскім ўніверсітэце ў 1925 годзе, яна цалкам прысвяціла сябе дзейнасці ў сферы эсперантызма і гамаранізма[5]. Пачынаючы з Венскага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў 1924 яна прымала ўдзел ва ўсіх Сусветных кангрэсах да 1939 года (за выключэннем кангрэса ў 1938 годзе ў Англіі, бо ў гэты час яна знаходзілася ў ЗША). У 1925 годзе падчас 17-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Жэневе яна пазнаёмілася з верай Бахаі і з гэтага часу стала актыўным прыхільнікам гэтай рэлігіі[6]. Лідзія Заменгооф была сакратаром варшаўскага таварыства эсперантыстаў «Канкорда», працавала ў якасці інструктара выкладання эсперанта па метаду Чэха, аб’ехала шмат краін для прапаганды гэтага метада і самой мовы эсперанта. Сваю дзейнасць Лідзія Заменгоф вяла ў супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі эсперантыстаў — Міжнароднай студэнцкай лігай, Сусветнай асацыяцыяй эсперанта, а таксама з арганізацыямі прыхільнікаў веры Бахаі.
Супрацоўнічала са шмат якімі эсперанта-выданнямі. Вядомы яе пераклад на эсперанта рамана Quo vadis? Г. Сянкевіча, апублікавны ў 1933 годзе.
У 1937 годзе Лідзія Заменгоф пераехала ў ЗША, дзе доўгі час выкладала эсперанта, але ў снежні 1938 года іміграцыйная служба ЗША адмовілася працягнуць яе візу з-за незаконна «аплочваемай працы» па выкладанню эсперанта, і яна была вымушана вярнуцца ў Польшчу.
Пасля акупацыі Польшчы ў 1939 годзе яе дом у Варшаве апынуўся на тэрыторыі Варшаўскага гета. Лідзія бала арыштаваная па абвінавачванню ў тым, што яна вяла ў ЗША антынацыстскую прапаганду[7], але праз некалькі месяцаў была вызвалена. Яна здабывала ежу і лекі для арыштаваных а на прапапновы бегчы з краіны — адмаўлялася. У 1942 годзе яе зноў арыштавалі і адправілі ў лагер смерці ў Трэблінке, дзе яна загінула ў газавай камеры восенню 1942 года. Іншыя крыніцы паведамляюць, што яе растралялі ў жніўні 1944 года[8][9].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- Сімвалічная магіла (кенатаф) Лідзіі Заменгоф знаходзіцца на Яўрэйскіх могілкх Варшавы — мемарыльная таблічка на магіле яе маці, Клары Заменгоф, побач з такой жа таблічкай ў гонар яе сястры Соф’і, якая таксама загінула ў Трэблінке.
- У 1933 годзе ў гонар Лідзіі Заменгоф назвалі адно з аддзяленняў дзіцячай клінікі доктара Заменгофа ў Беластоку, Польшча.
- У 1995 годзе ў Мемарыяльным музеі Халакоста ў Вашынгтоне прайшоў вечар памяці Л. Заменгоф, дзе былі адзначаны намаганні эсперантыстаў па спасенню яўрэяў, якіх пераследвалі падчас Другой сусветнай вайны.
- У 2004 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння Лідзіі Заменгоф была выдана кніга «Por ke la tagoj de la homaro estu pli lumaj», у якую увайшлі яе шматлікія публіцыстычныя артыкулы, рэцнзіі эсэ.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130471909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130471909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130471909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Lidia Zamenhof
- ↑ Архіваваная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2010. Праверана 8 снежня 2011. Notes on the life of Lidia Zamenhof
- ↑ Smith, Peter (2000). "Zamenhof, Lidia". A concise encyclopedia of the Bahá'í Faith. Oxford: Oneworld Publications. p. 368. ISBN 1-85168-184-1.
- ↑ Heller, Wendy Lidia, The Life of Lidia Zamenhof Daughter of Esperanto, 1985, pp. 234—235
- ↑ Bahá'í Norge: Zamenhof Архівавана 9 жніўня 2006 года.
- ↑ zeoj(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2009. Праверана 26 мая 2012.