Сафія Лазараўна Заменгоф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафія Лазараўна Заменгоф
Дата нараджэння 13 снежня 1889(1889-12-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1942(1942-09-12)[3] (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Людвіг Лазар Заменгоф[5]
Маці Клара Аляксандраўна Заменгоф
Род дзейнасці эсперантыст, педыятр
Альма-матар
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Лазараўна Заменгоф (13 снежня 1889, Варшава — 12 верасня 1942, Трэблінка) — польскі лекар-педыятр, дачка Клары і Лазара Заменгофаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1907—1913 гадах Сафія вывучала медычную справу ў Лазанскім універсітэце, у 1914 годзе прайшла дзяржаўную атэстацыю ў Санкт-Пецярбургу. Спецыялізавалася на педыятрыі і ўнутраных захворваннях. Працавала ў Лэбэдынскім шпіталі, затым з 1922 года ў Варшаве. Падчас другой сусветнай вайны была перамешчаная ў Варшаўскае гета. Працягвала медыцынскую практыку ва ўмовах нацысцкай акупацыі, пакуль не была арыштавана і адпраўлена ў канцлагер Трэблінка, дзе і была забітая, хутчэй за ўсё, у газавай камеры.

Яе імянная магіла (памятная дошка побач з магілай Клары Заменгоф) знаходзіцца на яўрэйскіх могілках Варшавы.

Зноскі

  1. Korĵenkov A. Homarano: La vivo, verkoj kaj ideoj de d-ro L. L. ZamengofKaliningrado, Kaŭno: Sezonoj, Litova Esperanto-Asocio, 2009.
  2. а б Central Database of Shoah Victims' Names Праверана 13 снежня 2022.
  3. geni.com — 2006.
  4. JewishGen — 1987.
  5. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2022.