Кларэнс Браўн
| Кларэнс Браўн | |
|---|---|
| амер. англ.: Clarence Leon Brown | |
| | |
| Дата нараджэння | 10 мая 1890[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 17 жніўня 1987[1][2][…] (97 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Mona Maris[d] і Alice Joyce[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, мантажор, прадзюсар, рэжысёр, вытворца, акцёр |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0113284 |
Кларэнс Браўн (англ.: Clarence Brown, 10 мая 1890, Клінтан — 17 жніўня 1987, Санта-Моніка) — амерыканскі кінарэжысёр і кінапрадзюсар, уладальнік «Кубка Мусаліні» Венецыянскага кінафестывалю (1935), прэміі BAFTA ў намінацыі «Узнагарода аб’яднаных нацый» (1951) і імянной зоркі на Галівудскай «Алеі славы» (1960).
Найбольш вядомы рэжысурай фільмаў «Плоць і д’ябал» (1926), «Ганна Крысці» (1930), «Ганна Карэніна» (1935), «Жонка супраць сакратаркі» (1936) і «Яны сустрэліся ў Бамбеі» (1941), у большасці з якіх былі задзейнічаны любiмыя акцёры Кларэнса Браўна — Грэта Гарба і Кларк Гейбл; менавіта Браўн адкрыў талент Гарба. Браўн — шасціразовы намінант на прэмію «Оскар» і адзіны рэжысёр у свеце з такой колькасцю намінацый, які ніколі не атрымоўваў ніводнай статуэткі.
Зноскі
- 1 2 Barson M. Clarence Brown // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Clarence Brown // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #137569122 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Асобы
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Вустэр (Масачусетс)
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Санта-Моніцы
- Пахаваныя на могілках Форэст-Лаўн
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры ЗША
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінапрадзюсары паводле алфавіта
- Кінапрадзюсары ЗША
- Кінапрадзюсары XX стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі BAFTA