Клод Пірон
Клод Пірон | |
---|---|
Claude Piron | |
Род дзейнасці | Лінгвіст, перакладчык, псіхолаг, эсперантыст |
Дата нараджэння | 26 лютага 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2008 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | claudepiron.free.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клод Пірон (Claude Piron, 26 лютага 1931 — 22 студзеня 2008) — швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, выдатны эсперантыст, прапагандыст эсперанта і роўнасці моў, аўтар шматлікіх мастацкіх і публіцыстычных твораў на мове эсперанта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Клод Пірон Нарадзіўся ў Бельгіі ў горадзе Намюр у 1931 годзе. Атрымаўшы лінгвістычную (перакладчыцкую) адукацыю, працаваў перакладчыкам у ААН (1956—1961) і СААЗ (1961—1969), валодаў кітайскай, англійскай, рускай і іспанскай мовамі. У якасці перакладчыка наведаў шмат краін Азіі і Афрыкі. Яго шматлікія міжнародныя кантакты значна паўплывалі на эсперанта-дзейнасць. У канцы 1960-ых гадоў ён атрымаў псіхалагічную адукацыю і з 1969 года займаўся пераважна псіхатэрапіяй. У 1973—1994 гадах выкладаў псіхалогію ў Жэнеўскім універсітэце[1].
Пірон зацікавіўся міжнароднай мовай эсперанта ў 1943 годзе[2], калі быў школьнікам. Ён заставаўся актыўным прапагандыстам гэтай мовы на працягу ўсяго жыцця. На эсперанта і аб эсперанта ім была выдадзена вялікая колькасць мастацкай, вучэбнай, навуковай і публіцыстычнай літаратуры (пісаў таксама пад псеўданімам Johán Valano)[3]. Пірон з’яўляўся членам Акадэміі эсперанта, ганаровым членам Сусветнай асацыяцыі эсперанта, членам Асацыяцыі пісьменнікаў-эсперантыстаў, лаўрэатам шматлікіх прэмій і конкурсаў.
З 1978 года з’яўляўся швейцарскім падданым. 22 студзеня 2008 года памёр з-за сардэчнага прыступу (Гланд, Швейцарыя)[4][5][6].
Быў жанаты, меў трох дзяцей[7].
Пірон і эсперанта
[правіць | правіць зыходнік]Клод Пірон вядомы як папулярны пісьменнік на мове эсперанта. Яго мастацкія творы вылучаюцца захапляльнасцю апавядання, але ў той жа час простым стылем і актыўным выкарыстаннем «схаваных» выразных асаблівасцей эсперанта (у першую чаргу «нязвыклага», але зразумелага словаўтварэння). Значную вядомасць і папулярнасць атрымалі яго навучальныя аповесці «Герда знікла» (Gerda malaperis) і «Дазволь мне сказаць болей» (Lasu min paroli plu), у якіх захапляльны сюжэт прыведзены ў форме тэкстаў, якія паступова робяцца больш складанымі, асабліва арыентаванымі на адпрацоўку тых ці іншых граматычных асаблівасцей эсперанта.
Як эсперанта-паэт Пірон напісаў паэтычны зборнік «Па-добраму» (Malmalice, эсперантамоўная назва з’яўляецца неперакладальнай гульнёй слоў). Акрамя гэтага ён перакладаў песні з розных моў, карыстаецца папулярнасцю яго аўдыяальбом «Паласуйцеся грушай» (Frandu Piron, 1982).
У шматлікіх лінгвістычных і навукова-папулярных артыкулах аб эсперанта К. Пірон апісвае розныя лінгвістычныя і сацыялагічныя аспекты эсперанта. З’яўляючыся псіхолагам, ён вылучыў і пастаянна адстойваў тэзіс аб тым, што эсперанта «з’яўляецца больш прыстасаваным для чалавечай псіхікі, чым нацыянальныя мовы», так як больш паслядоўна адпавядае прынцыпу «падобным паняццям — падобныя формы выражэння». Вялікую вядомасць і неадназначныя адзнакі сярод эсперантыстаў атрымала яго кніга «Добрая мова» (La bona lingvo), у якой ён абараняе прынцыпы «простага эсперанта», які здольны чэрпаць рэсурсы для ўзбагачэння ў самім сабе, у сваёй граматычнай структуры (у процівагу ідэі «багатага эсперанта», які чэрпае багацце лексічных форм у нацыянальных мовах).
Пірон з’яўляўся аўтарам шматлікіх публікацый на тэму шматмоўя і моўнай праблеме (на эсперанта, французскай і англійскай мовах), у якіх ён пераканаўча абараняў эсперанта як сродак для міжнародных зносін; найбольш вядомы яго твор «Моўная праблема — ад хаосу да разважлівасці» (Le Défi des langues — Du Gâchisau bon sens, 1994, выдадзены таксама на партугальскай мове).
Найзнайчнейшыя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Серыя так званых «Ці-раманаў» (Ĉu-romanoj)
- «Ці гатуеце вы па-кітайску» (Ĉu vi kuiras ĉine?, 1976)
- «Ці дастаткова ён прытармазіў?» (Ĉu li bremsis sufiĉe?, 1978)
- «Ён прыйшоў з космасу?» (ĉu li venis trakosme?, 1980)
- «Мы сабраліся дарэмна?» (Ĉu ni kunvenis vane?, 1982)
- «Ці памерці ёй падчас руху?» (Ĉu ŝi mortu trafike?, 1982, эсперантамоўная назва ўтрымлівае неперакладальную гульню слоў: «trafike» — падчас руху, «tra-fike» — падчас сэкса)
- Паэзія
- Паэтычны зборнік «Па-добраму» (Malmalice, 1977, эсперантамоўная назва ўяўляе з сабе неперакладальную гульню слоў)
- Вучэбная літаратура на эсперанта
- «Герда знікла» (Gerda malaperis, 1983)
- «Дазволь мне сказаць болей!» (Lasu min paroli plu, 1984)
- «Яны схапілі Эльзу!» (Ili kaptis Elzan!, 1985)
- «Няма даравання» (Sen pardono, 1988, падручнік)
- «Дзякуй, сябар!» (Dankon, amiko!, 1990)
- «Пацалункавая хвароба» (La kisa malsano, 1991)
- Даследаванні і праблемныя творы аб эсперанта
- «Эсперанта — еўрапейская ці азіяцкая мова?» (Esperanto:ĉu eŭropa aŭ azia lingvo?, 1977)
- «Псіхалагічныя рэакцыі на эсперанта» (Psikologiaj reagoj al Esperanto, 1988)
- «Добрая мова» (La bona lingvo, 1989)
- «Эсперанта з кропкі гледжання пісьменніка» (Esperanto de la vidpunkto de verkisto, 1992)
- Аўдыяальбом «Паласуйся грушай» (Frandu Piron, 1982)
- На французскай мове:
- «Моўная праблема — ад хаосу да разважлівасці» (Le Défi des langues — Du Gâchis aŭ bon sens, 1994, выдадзена таксама на партугальскай мове)
Зноскі
- ↑ Claude Piron. Eseoj Kaj Paroladoj. — e-Librigita de Elerno, 2008. — 253 с. — P. 1. Архівавана 15 снежня 2014.
- ↑ Claude Piron (1931-2008) (эсп.). esperanto-ondo.ru. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Splitternachlass Claude Piron (ням.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 10 ліпеня 2015.
- ↑ Forpasis Claude Piron (эсп.). liberafolio.org (24 студзеня 2008). Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Sréfane Veyret. Claude Piron forpasis (фр.). agoravox.fr (1 лютага 2008). Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Скончался Клод Пирон (руск.). e-novosti.info (24 студзеня 2008). Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Kaufmann, Anne.. En souvenir de... claude Piron, psychologue et avocat de l' esperanto (фр.). hommages.ch (1 студзеня 2008). Праверана 15 снежня 2014.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аб К. Піроне (агульная старонка) яго артыкулы на рускай мове(недаступная спасылка) (гл.раздзел «Artikles et extraits»)
- Клод Пірон. Еўрапейскае хітраспляценне моў
- Відэа з К. Піронам аб моўнай праблеме (на англійскай мове з рускімі субтытрамі)
- К Пірон аб монай праблеме на французскай мове (справа спасылкі на іншыя відэаролікі)
- Адно з апошніх(магчыма апошняе) інтэрв’ю Клода Пірона (пераклад на рускую мову)