Акадэмія эсперанта
| Акадэмія эсперанта | |
|---|---|
| | |
| | |
| Адрас | 117 Dukes Avenue, London, N10 2QD, UK[1] |
| Тып арганізацыі | акадэмія, Esperanto organization[d] і моўны рэгулятар[d] |
| Афіцыйныя мовы | эсперанта |
| Кіраўнік | J. R. G. Isbrücker[d], Гастон Варэнгьен, William Auld[d], André Albault[d], Werner Bormann[d], Geraldo Mattos[d], Джон Крыстафер Уэлс, Christer Kiselman[d], Probal Dasgupta[d], Эміль Буарак, Théophile Cart[d], John Mabon Warden[d] і Maurice Rollet de l'Isle[d] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1905 |
| akademio-de-esperanto.org (эсп.) | |
Акадэмія эсперанта (эспер.: Akademio de Esperanto, скарочана — AE ці AdE) — незалежная моўная установа, чыёй справай з'яўляецца ахова і абарона фундаментальных прынцыпаў мовы эсперанта і кантроль за яе развіццём.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акдэмія эсперанта была заснавана у 1905 годзе, падчас першага Сусветнага кангрэса эсперантыстаў па прапанове Людвіка Заменгофа, першапачаткова, пад назвай Моўны Камітэт (Lingva Komiteto). Імя «Акадэмія эсперанта» першапачаткова мела вышэйшая камісія Моўнага Камітэта. У 1948 Моўны Камітэт і Акадэмія былі аб'яднаны ў адну установу пад імем Акадэмія эсперанта.
Секцыі
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія мае секцыі, якія займаюцца рознымі бакамі моўнай дзейнасці ў акадэмічнай працы. Секцыі не з'яўляюцца пастаяннымі, але ствараюцца ў выпадку неабходнасці. Кожнай секцыяй кіруе дырэктар. Кожны акадэмік можа ўваходзіць у некалькі секцыяў, у залежнасці ад сваіх інтарэсаў. Існуюць нваступныя секцыі: Спецыяльных тэрмінаў, Грамматыкі, Асноўнага слоўніка, Літаратуры, Вымаўлення, Кантроля над падручнікамі і Кансультацыйная. Кансультацыю ў Акадэміі можа атрымаць кожны эсперантыст. Акадэмія мае таксама Камісіі, якія выконваюць розныя даручэнні не звязаныя з мовай. Зараз існуе толькі адна Камісія: Гісторыі Акадэміі эсперанта.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У Акадэмію уваходзяць 45 членаў, якія выбіраюцца на тэрмін у 9 гадоў. Выбары праходзяць раз у тры гады і кожны раз перавыбіраецца трэцяя частка акадэмікаў. Новы член павінен быць прапанаваны не менш чым 5 існуючымі Акадэмікамі. Звычайна выбіраюць вядомых даследчыкаў эсперанта, выкладчыкаў эсперанта, пісьменнікаў. Існуе таксама катэгорыя «членаў-карэспандэнтаў» Акадэміі.