Клімат Брэста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Метэаназіранні ў Брэсце вядуцца з 1834 года. Клімат у раёне горада — умерана кантынентальны[1]. З-за ўплыву марскіх паветраных мас характэрна мяккая зіма і ўмерана цёплае лета. Цыклоны, якія з’яўляюцца прычынай гэтага, прыходзяць з Атлантычнага акіяна, прасоўваючыся з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня −2,7 °C, ліпеня +20,8 °C. Гадавая колькасць ападкаў 609 мм. Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Брэсце складае +8,8 °C, сярэднегадавая хуткасць ветру2,6 м/с, сярэднегадавая вільготнасць паветра — 76 %. Вегетацыйны перыяд доўжыцца 214 сутак.[2]

Сярэдняя сутачная тэмпература падае ніжэй за нуль, у сярэднім 4 снежня, пасля чаго наступае кліматычная зіма. Надвор'е зімой, як правіла, няўстойлівае, з рэгулярнымі адлігамі, таму снежны покров можа за зіму ўсталёўвацца і сыходзіць некалькі разоў. Апошні зімні дзень выпадае ў сярэднім на 3 сакавіка, гэта значыць зіма доўжыцца 91 дзень. Сярэдняя працягласць кліматычнага лета (з перыядам сярэднясутачных тэмператур вышэй +15 градусаў) складае 112 дзён. Пачынаецца лета ў сярэднім 18 мая, апошні дзень летняга перыяду даводзіцца на 6 верасня.. Вясной сярэдняя сутачная тэмпература паветра вышэй 5 °C усталёўваецца, у сярэднім, 30 сакавіка і дасягае 10 °C 22 красавіка. Увосень сярэднясутачная тэмпература апускаецца ніжэй +10 °C 7 кастрычніка і ніжэй +5 °C 3 лістапада.[3].

У годзе ў сярэднім 160 дзён ідзе дождж, 68 дзён — снег. Туманы назіраюцца на працягу 33 дзён, навальніцы — 27 дзён.[4]

Тэмпература паветра[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Брэста за перыяд 2001 - 2011 гг
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 11,4 14,4 19,4 26,5 31,6 32,0 35,0 35,5 31,5 24,4 19,0 12,3 35,5
Сярэдні максімум, °C −0,8 0,5 6,4 14,4 19,8 22,7 26,0 24,5 19,3 12,2 6,2 0,4 12,6
Сярэдняя тэмпература, °C −2,7 −1,9 2,7 9,3 14,6 17,5 20,8 19,3 14,2 8,6 4,0 −1,2 8,8
Сярэдні мінімум, °C −4,6 −4,3 −1 4,2 9,4 12,3 15,5 14,1 9,2 5,0 1,8 −2,9 4,9
Абсалютны мінімум, °C −26,1 −22 −14,9 −4,8 −1,2 4,0 8,8 4,9 −2 −5,8 −14,2 −22,2 −26,1
Норма ападкаў, мм 42 38 31 29 76 62 83 77 48 41 41 42 609
Крыніца: www.weatheronline.co.uk экстрэмумы і ападкі з Кліматычнага манітора

Зноскі

  1. Брест. Энциклопедический справочник. — Мн.: Белорусская энциклопедия им. П. Бровки, 1987. — С. 9.
  2. «После раздела Речи Посполитой», gerb.brestobl.com  (Праверана 27 красавіка 2009)
  3. Погода и Климат
  4. Погода и Климат. Климат Бреста