Княжыцы (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Княжыцы
Краіна  Беларусь
Вёска Княжыцы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В00041шыфр 213В00041

Княжыцы — археалагічны помнік каля вёскі Княжыцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,4 км на захад ад вёскі, на мысе правага берага ракі Дрыса.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Памеры пляцоўкі 90×55 м. З паўночнага боку ўмацавана ровам. Стромкасць схілаў з захаду да 70°, з усходу і поўдня да 50°. У паўднёва-заходняй частцы ёсць насып, магчыма, уезд на гарадзішча, з паўночна-усходняга боку — дарога. Схілы зараслі лесам. Выявіў і абследаваў у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік археалогіі Гарадзішча // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 1999. — 3 жн. — С. 4.
  • Ісаенка, У. Ф. Гарадзішча (в. Княжыцы) / У. Ф. Ісаенка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 169.