Перайсці да зместу

Кола дзі Рыенца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скульптура ў Рыме

Кола дзі Рые́нца (італ.: Cola di Rienzo), сапр. Нікола дзі Ларэнца Габрыні (італ.: Nicola di Lorenzo Gabrini; 13138 кастрычніка 1354 — італьянскі палітычны дзеяч.

Паводле адукацыі натарыус. 3 1334 жыў у Рыме, вывучаў антычныя помнікі і літаратуру. Падзяляў гуманістычныя погляды Ф. Петраркі, марыў аднавіць дзяржаўны лад старажытнай Рымскай рэспублікі і былую веліч Рыма; у прамовах выкрываў беззаконні феадальных магнатаў, якія апанавалі Рым у час авіньёнскага паланення папаў. Пасля перамогі народнага паўстання (май 1347) і абвяшчэння Рымскай рэспублікі Кола дзі Рыенца абраны яе народным трыбунам (кіраўніком). Ён адабраў у феадалаў замкі, упарадкаваў падаткі, скасаваў мытныя пошліны, 1.8.1347 абвясціў аднаўленне правоў рымскага народа, а Рым — сталіцай свету. У снежні 1347 скінуты феадальнай клікай Калона і ўцёк. У 1350 арыштаваны архіепіскапам Прагі (шукаў там падтрымкі імператара Карла IV) і зняволены ў папскай турме Авіньёна (Францыя); у 1352 адлучаны ад царквы. Новы Папа Інакенцій IV выкарыстаў Кола дзі Рыенцу для аднаўлення сваіх правоў у Папскай вобласці і накіраваў яго туды ў канцы 1353 з палітычнай місіяй. 1.8.1354 Кола дзі Рыенца з дапамогай наёмнікаў увайшоў у Рым і зноў узначаліў Рымскую рэспубліку. Аднак павелічэнне падаткаў, праведзенае з мэтай забяспечыць утрыманне наёмных войск для барацьбы з феадаламі, і тыранічныя метады яго кіравання выклікалі народнае паўстанне 8.10.1354, у час якога ён забіты.

Зноскі