Колт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жаночае ўпрыгожанне перыяду сярэднявечча. З фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея

Колт (ад наўгар. колтки — падвескі да завушніц; укр. ковток — завушніца) — жаночае ўпрыгожванне на Русі ў XI-XIII ст. Полая прывеска, часта з каштоўных металаў, аздобленая зерню, сканню, эмаллю, чэрню. Парныя колты прывешваліся да галаўнога ўбору з двух бакоў.

Знойдзены ў шэрагу кладаў на тэрыторыі Русі, у Беларусі на гарадзішчы ля Вішчына (гл. Вішчынскі скарб). Старажытная назва невядомая, паняцце было ўведзена ў XIX ст. на падставе этнаграфічных дадзеных. Вядомы колты круглай і зоркападобнай формаў. Круглыя залатыя колты аздабляліся перагародчатай эмаллю (з выявамі птушак, сірынаў і інш. фантастычных звяроў, святых), срэбныя — выявамі ў чэрні. Зоркападобныя колты з золата і срэбра аздабляліся зерню і сканню. У пач. XIII ст. пачалі вырабляць танныя колты з бронзы і свінцу.

Тэхналогія вырабу[правіць | правіць зыходнік]

Складаліся колты з 2-х палавінак, у сярэдзіне былі пустацелымі. Мяркуецца, што ўнутр колтаў змяшчалася тканіна, намочаная духмяным маслам. Кожную з палавінку колтаў выраблялі праз цісненне на матрыцы. Затым малюнак дадаткова аздаблялі гравіроўкай. Пасля вырабу палавінак колтаў іх літавалі паміж сабой з дапамогай устаўной стужкі, якая выконвала яшчэ адну функцыю — стварала дадатковую кропку літавання обнізі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]