Кольская звышглыбокая свідравіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кольская звышглыбокая, фотаздымак 2007 года

Кольская звышглыбокая свідравіна (СГ-3) — найглыбейшая свідравіна з прасвідраваных у свеце. Знаходзіцца ў Мурманскай вобласці, за 10 км на захад ад горада Запалярнага, на тэрыторыі Балтыйскага шчыта. Яе глыбіня складае 12 262 метры. У адрозненне ад іншых звышглубокіх свідравін, якія рабіліся для здабычы нафты або геолагавыведкі, СГ-3 была прасвідраваная выключна з мэтай даследавання літасферы ў тым месцы, дзе мяжа Махаровічыча падыходзіць блізка да паверхні Зямлі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кольская звышглыбокая свідравіна была закладзена ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, у 1970 годзе. У лепшыя гады на Кольскай звышглыбокай свідравіне працавала 16 даследчых лабараторый, якія курыраваў асабіста міністр геалогіі СССР.